Сярод шматлікага карагоду зорак на небасхіле айчыннага пісьментсва Уладзімір Караткевіч — зорка першая велічыні. Далека не кожнаму дадзена ўзняцца над сваім часам, бачыць будычуню. Нястомны вандроўнік і працаўнік, літаратар, які няспынна працаваў над сабой, чалавек невычарпальнага гумару які ўмеў смяяцца, як дзіця, усей душой любіў родных людзей, родную зямлю...
19 лістапада бібліятэка імя. Л. М. Талстога запрасіла навучэнцаў 6 «Б» класа СШ № 18 на займальны вусны часопіс «І не знікаць паэтам вечна», прысвечанны 95-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.