Сярод шматлікага карагоду зорак на небасхіле айчыннага пісьментсва Уладзімір Караткевіч — зорка першая велічыні. Далека не кожнаму дадзена ўзняцца над сваім часам, бачыць будычуню. Нястомны вандроўнік і працаўнік, літаратар, які няспынна працаваў над сабой, чалавек невычарпальнага гумару які ўмеў смяяцца, як дзіця, усей душой любіў родных людзей, родную зямлю...
19 лістапада бібліятэка імя. Л. М. Талстога запрасіла навучэнцаў 6 «Б» класа СШ № 18 на займальны вусны часопіс «І не знікаць паэтам вечна», прысвечанны 95-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.
У вусным часопісе, как і ў звычайнам, есць свае старонкі. Старонкі «Біяграфічная» і «Крокі творчасці» паведамілі школьнікам пра жыццевы і творчы шлях Уладзіміра Караткевіча. «Займальная» старонка стала найбольш цікавай для шасцікласнікаў і прапанавала ім такія заданні, як «Каралэўства крывых люстэрак» і «Шыфроўка».
Разгадаўшы заданні, школьнікі атрымалі запавет Уладзіміра Караткевіча: «Хто сваіх продкаў забывае, той сябе губляе; хто родную мову забыў, той усе згубіў».

















