Быў. Ёсць. Будзеш сёння, і заўтра, і вечна...

Централизованная библиотечная система города Витебска

Проекты

База доски

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ги5

ВМ

Храмы Витебска

Наши партнеры

logo

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Поиск по сайту

Яндекс.Метрика

заст   18 лістапада ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М. Горкага адбылося літаратурнае свята, прысвечанае 95-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка, паэта і публіцыста Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.
  Мерапрыемства прайшло пад сімвалічнай назвай «Быў. Ёсць. Будзеш сёння, і заўтра, і вечна... », падкрэсліваючы неўміручасць творчасці аўтара, які пакінуў глыбокі след у нацыянальнай літаратуры і культуры Беларусі.

    Гасцямі свята сталі студэнты Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, прадстаўнікі гарадскога аб'яднання «Залаты ўзрост» і чытачы бібліятэкі. Для іх была падрыхтавана відэапрэзентацыя, якая распавядала пра жыццёвы і творчы шлях Уладзіміра Караткевіча.
  Асаблівая ўвага была ўдзелена ўкладу пісьменніка ў развіццё беларускай літаратуры і нацыянальнай самасвядомасці. Прысутныя даведаліся малавядомыя факты з яго біяграфіі, а таксама пра людзей, якія паўплывалі на яго светапогляд і літаратурны стыль — настаўніках, калегах, духоўных настаўніках.
  Свята ўпрыгожылі выступленне Народнага тэатра моды «Стыль» Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльна-тэхналагічнага каледжа. Не менш яркім момантам мерапрыемства стала выступленне навучэнцаў Віцебскага каледжа культуры і мастацтваў, якія падарылі гледачам меладэкламацыю — выразнае чытанне ўрыўкаў з твораў Уладзіміра Сямёнавіча пад музычнае суправаджэнне. Гэта дазволіла па-новаму пачуць знаёмыя радкі, адчуць іх эмацыйную глыбіню і мелодыку беларускага слова.123

gerb   flag

2026 3х4

Вход на сайт

Переключение языков

  • Русский язык
  • Беларуская мова

.jpg

Социальные группы

VK
FB

ПЦПИ1

Льготы 1

uni.png

vit.png