«Прыгажэйшая на свеце беларуская зямля» - гадзіна патрыятызму, у якой бралі ўдзел вучнi 3«А» класа СШ №29 у рамках правядзення Тыдня роднай мовы i лiтаратуры ў школе 19 лістапада. Дзеці ўспаміналі ўсё, што ведаюць пра сваю краіну і малую радзіму, узгадвалі сімвалы нашай краіны і іх значэнне падчас віктарыны «Што я бачу», прымяралі на сябе ролю мастакоў слова ў гульні «Колер роднай прыроды» і прымалі актыўны ўдзел у разгадванні крыжаванкі «Мая Беларусь».
Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі магчымасць яшчэ раз пераканацца ў тым, што нашу мову можна з упэўненасцю назваць і натхняльнай, і захапляльнай, і мілагучнай, а таксама «паспрабаваць» мову на смак.

















