20 лістапада ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам вучняў 4 «Б» класа гімназіі №3 прайшла гульня па казках Ул.Караткевіча «Услед за мудрым чараўніком».
Дзеці дома пачыталі казкі пісьменніка і таму вельмі актыўна прынялі ўдзел у гульнявой праграме: адгадвалі і паказвалі герояў, называлі казку па асобным радкам, ілюстравалі падзеі, шукалі павучальны сэнс, спрабавалі самі скласці незвычайныя гісторыі з персанажамі Уладзіміра Караткевіча.

















