18 лістапада з удзелам вучняў 2 «В» класа гімназіі №3, прайшла літаратурная гадзіна «Пясняр зямлі пад белымі крыламі». Дзецям расказалі пра падарожжы Уладзіміра Караткевіча па Беларусі, расказалі пра сімвалічныя назвы нашай краіны, прадставілі раздзелы выдання, якія апавядаюць пра традыцыі і побыт беларусаў, зачыталі асобныя ўрыўкі.
Пры дапамозе відэакліпа «Зямля пад белымі крыламі» вучні і праспявалі разам вядомую песню, і замацавалі атрыманую на мерапрыемстве інфармацыю.

















