30 мая ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла прэзентацыя музычнага зборніка Надзеі Несцярэнкі «Світальная дарога», у які ўвайшлі песні кампазітара на словы вядомай віцебскай паэткі Вольгі Русілкі.
Бібліятэкар прадставіла новы паэтычны зборнік Вольгі Русілкі «Котра», паказала відэа «Стары альбом» з фотаздымкамі паэткі , яе сяброў і блізкіх. Відэакліп песні «Гэта восень», словы і музыка Вольгі Русілкі, стаў эпіграфам да прэзентацыі музычнага зборніка, які складаўся з трох частак: «Дзяцінства», «Сталасць», «Старасць». На мерапрыемстве прагучалі вершы Вольгі Русілкі і песні на яе словы ў выкананні арт-групы «Арыён».