10 снежня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча да 130-годдзя з дня нараджэння Віталія Біянкі з удзелам вучняў гімназіяі №3 прайшло абмеркаванне цыкла твораў пісьменніка «Сказки-несказки».
Дзецям расказалі пра жыццё і творчасць знакамітага анімаліста, звярнулі ўвагу на тое, што яго апавяданні і казкі поўныя цудаў, хоць у іх няма ні фей, ні злых вядзьмак і добрых чараўнікоў. Тут жывёлы, птушкі і іншыя персанажы гавораць, спрачаюцца, сябруюць. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні твораў Віталія Біянкі, адказвалі на пытанні, і тым самым адкрывалі для сябе незвычайны свет прыроды. Аўдыёвіктарына «Пазнай галасы птушак» паказала, што дзеці часта бываюць на прыродзе і ведаюць чым адрозніваюцца спевы аднаго пернатага вакаліста ад другога.