14 лістапада бібліятэка імя С.Маршака запрасіла вучняў 1 «Б» класа СШ №29 на літаратурную вандроўку «Сэрцам роднага слова краніся».
Мерапрыемства прымеркавана да дэкады беларускага языка і літаратуры, якая праходзіць у школе. Юныя чытальнікі дакрануліся да крыніц беларускай мовы, народнай творчасці, пазнаёміліся з вершамі, казкамі, апавяданнямі беларускіх аўтараў. Успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі, жарты і лічылкі. Літаратурная выстава з падборкай твораў класікаў беларускай літаратуры дапоўніла мерапрыемства.