13 лістапада ў бібліятэцы імя У. Караткевіча да 125-годдзя з дня нараджэння Міхася Лынькова прайшла гутарка-знаёмства з яго творчасцю «Ваяка Мішка і яго таварышы».
Вучням 2 «А» класа нагадалі цікавыя эпізоды з жыцця пісьменніка, дзяцінства якога прайшло на чыгунцы, як і ў галоўнага героя аповесці «Міколка-паравоз». Дзецям прадставілі аповесць «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў», якая адлюстроўвае жыццё мядзведзя ад маленства да сталасці, ад яго свавольных паводзін да гераічных, расказалі пра іншых персанажаў твора. Удзельнікі мерапрыемства з цікавасцю слухалі аповед пра прыгоды Мішкі, смяяліся і спачувалі ў залежнасці ад учынкаў герояў.