30 кастрычніка ў бібліятэцы імя У. Караткевіча з удзелам наведвальнікаў школьнага лагера СШ №34 прайшла пазнавальна-гульнявая праграма «Як да нас прыйшла бульба» па казцы Уладзіміра Караткевіча «Кацёл з каменьчыкамі».
Дзяцей пазнаёмілі з сюжэтам казкі, з яе героямі, расказалі як на самой справе гэта гародніна з'явілася на палетках і на стале беларусаў. Цікава прайшлі гульні па казцы «Садзім бульбу», «Даглядаем бульбяное поле», «Збіраем ураджай», «Даём характарыстыку героям твора».