24 кастрычніка ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшоў творчы вечар «Юбилей в кругу друзей» салістак арт-групы «Арыён» Маргарыты Сулім і Раісы Анікеевай.
Гледачам расказалі, як яны разбудзілі ў сабе творчыя таленты, працуючы ўсё жыццё на заводзе і ў бухгалтэрыі, як з'явілася жаданне рэалізаваць свае прыродныя здольнасці. У праграме вечара былі і меладыкламацыя: вершы «Я – жанчына», «Казка пра бабу Ягу», і любімыя песні: «Папялушка», «Чакайце вясну», «Сямёнаўна», «Тры гады ты мне снілася», песні на музыку Надзеі Несцярэнка: «Я думаў пра Вас», «Ідзем па-маленьку», а таксама песні–віншаванні ад удзельнікаў арт-групы «Арыён».