17 кастрычніка ў бібліятэцы імя У. Караткевіча з удзелам вучняў 5 «В» класа гімназіі №9 прайшла літаратурная гадзіна «Кніжкі кожны дзень чытаю і табе таксама раю».
Дзеці прадставілі прачытанныя на канікулах кнігі, прадэманстравалі афармленне сваіх чытацкіх дзённікаў. Найбольш актыўныя чытачы атрымалі дыпломы і апладысменты аднакласнікаў. Бібліятэкар зрабіла агляд выданняў кніг розных жанраў для сярэдняга школьнага ўзросту, а таксама запрасіла пазнаёміцца з мастацкімі выставамі бібліятэкі: выставай цацак ваенных гадоў «Эта кукла тоже воевала, многое расскажет вам она», выставай вырабаў саломапляцення «Нібы сонца цацкі ззяюць, малых дзетак забаўляюць», выставай лялек «Приходите на меня посмотреть».