 Праднавагодняе пасяджэнне гуртка «Бусляня» (літаратурны калейдаскоп «Вось дык свята – Новы год!») прайшло 18 снежня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча.
    Праднавагодняе пасяджэнне гуртка «Бусляня» (літаратурны калейдаскоп «Вось дык свята – Новы год!») прайшло 18 снежня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча. 
Дзеці пазнаёміліся з кнігай зімовых казак Таццяны Дамаронак-Кудраўцавай «Чароўная сняжынка» і зборнікам казак, вершаў, загадак, прыказак і прымавак «Падарунак ад Дзеда Мароза». На мерапрымстве прагучалі класічныя творы беларускай паэзіі і прозы, на якіх выхоўвалася не адно пакаленне дзяцей, а таксама творы сучасных аўтараў.
Усім спадабаліся светлыя навагоднія казкі, якія дапамагаюць маленькаму чытачу папоўніць запасы сваёй дабрыні, каб заўсёды быць шчырым і дарыць сардэчную цеплыню іншым. Напрыканцы пасяджэння гурткоўцы зрабілі папяровых анёлаў, якімі яны збіраюцца ўпрыгожыць елкі ў сваіх кватэрах.














 
  
							 
							 
				
	













 
 

