Централизованная библиотечная система города Витебска

Проекты

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ги5

ВМ
сценарии 1

наши издания

Храмы Витебска

Наши партнеры

logo

 

КнопкаГодКачества

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Поиск по сайту

Яндекс.Метрика

#ОсвобождениеБеларуси75#BelarusLiberation75

Падпольная група Аляксандра Белахвосцікава.

Дзейнічала ў цэнтры горада і пасёлку Стадыённы з ліпеня 1941 г. да лістапада 1943 г. Пачала стварацца яшчэ да акупацыі. Кіраўнік А.Я.Белахвосцікаў (“Альдэмар”) Група больш 2 гадоў дзейнічала без правалаў. Аб’ядноўвала 25 чалавек і была цесна звязана з партызанскай брыгадай А.Данукалава, Лёзненскім падпольным райкомам, армейскай разведгрупай Ю.С.Рудакова (“Жоржа, “Ягора”).

Цераз групу ішла каштоўная разведінфармацыя ад А.М.Казлова з в.Сасноўка, дзе размяшчаўся штаб 3-й танкавай арміі ворага. У ноч на 22 лютага 1942г. падпольшчыкі з дапамогай светавых сігналаў навялі самалёты на Смаленскі рынак, дзе была замаскіравана калона аўтамашын з ваенным грузам.

Атрымаўшы патэнт на адкрыццё майстэрні, Белахвосцікаў ператварыў яе ў штаб-кватэру падполля. Падпольшчыкі прыносілі сюды лістоўкі, узрыўчатку, абменьваліся разведінфармацыяй, намячалі планы дзеянняў. Але ў маі 1943 г. патрыёты былі выданы правакатарам і арыштаваны. 5 мая 1943 г. А.Я.Белахвосцікаў, яго сястра Марыя, С.Ц.Шалаеў былі расстраляны каля в.Гарадняны. Некалькі пазней загінулі юны паэт В.Пахомаў, В.А.Аляксандрава і М.А.Раманенка. Далей група працягвала дзейнасць пад кіраўніцтвам П.С.Шлякавай. Аднак у пачатку лістапада пачаліся новыя арышты. Большасць групы было расстраляна, частка адпраўлена ў Асвенцім.Вось як пра гэта напісана ў кнізе “Віцебскае падполле”:“Волна массовых арестов прокатилась по городу в апреле—мае 1943 года. Группа тайной полевой полиции №703 продолжала забирать людей и предъявлять им обвинения по так называемому «витебскому делу» — приписывала соучастие в убийстве предателя Брандта. Было арестовано 72 человека, из них 35 расстреляно, а остальные брошены в лагерь.В те дни сильно пострадала одна из старейших и самых многочисленных подпольных организаций — комсомольца Александра Ефимовича Белохвостикова. У него и некоторых его товарищей фашисты при обысках нашли 7 винтовок, пулемет, 2 пистолета, 8 гранат, 18мин, 50 килограммов тола. Александр Ефимович на допросах вел себя самым достойным образом. Он отрицал свое участие в подпольной группе, на очных ставках с арестованными товарищами говорил, что никого из них не знает. Гитлеровцы пытали его, хотели заставить выдать других членов организации, но комсомолец не проронил ни слова. В мае 1943 года Белохвостиков, его сестра Мария, а также другие арестованные были расстреляны. Несмотря на большие потери, эта организация продолжала действовать. Боевыми группами руководили П. Шлякова, В. Пахомов, М. Романенко и В. Александрова. В июне, а потом в декабре 1943 года гитлеровцам удалось снова напасть на след подполья. Фашисты арестовали около 60 человек, из которых 38 расстреляли, а остальных бросили за колючую проволоку концлагерей».

У Віцебску, па 2-й Стадыённай вуліцы, якая цяпер носіць імя А.Я.Белахвосцікава, на доме №29 у гонар падпольшчыкаў устаноўлена мемарыяльная дошка. Белахвосцікаў і яго юны памочнік Валянцін Пахомаў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені. Медалямі “За адвагу” ўзнагароджаны П.С.Шлякава, В.А.Аляксандрава і А.П.Пахомава.

 

Падпольная група Міхаіла Еўдакімава.

Дзейнічала ў в.Альгова з лета 1942 г. да кастрычніка 1943 г. Аб’ядноўвала 12 чалавек. Кіраўнік М.І.Еўдакімаў (“Міша”) А.А.Еленская, М.Ф.Гваздзёва і Н.С.Сельчыкава ўжо са жніўня 1941 г. аказвалі дапамогу партызанскай групе І.Д.Буцьянава – М.Ф.Біруліна, хадзілі па вёсках і ўстанаўлівалі сувязі з іншымі камуністамі раёна. У падпольную работу была ўключана ўся сям’я Еўдакімава. Ф.І.Ахрамовіч працаваў паліцэйскім у Альгове, выратоўваў людзей ад угону ў Германію, выводзіў з фашысцкага канцлагера савецкіх грамадзян. З яго дапамогай збіралі дакладную інфармацыю аб праціўніку: яго ўзмацаваннях, размяшчэнні пастоў, карных органаў і іх супрацоўнікаў. У маі 1943 г. Ахрамовіч з дапамогай міны, якую прынесла Сельчыкава, знішчыў склад бензіна (70 бочак і 3 аутамашыны). У кастрычніку 1943 г. была заложана міна ў пакоі афіцэра СД, выбухам афіцэр быў забіты. Члены групы ўстанавілі сувязь з нямецкімі антыфашыстамі, распаўсюджвалі сярод насельніцтва газеты і лістоўкі. З набліжэннем фронту, у сувязі з вывазам насельніцтва ў заходнія раёны, дзейнасць групы спынілася.

М.І.Еўдакімаў, А.Раўкоў, Ф.І.Ахрамовіч і Л.І.Еўдакімава працягнулі барацьбу з ворагам у радах Чырвонай Арміі. У.А.Макееў і І.Я.Цярэшчанка загінулі на фронце. Кіраўнік групы ўзнагароджаны медалём “ПартызануВялікай Айчанная вайны” 2-й ступені.

2404

gerb   flag

Вход на сайт

Переключение языков

  • Русский язык
  • Беларуская мова

.jpg

Льготы 1

Социальные группы

VK
FB

uni.png

vit.png