8 ліпеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла фальклорная гадзіна «Кветка ў нетрах лясных распускалася», у якой бралі ўдзел наведвальнікі летняга лагера ДУА «Сярэдняя школа №44 г. Віцебска». Падлеткі даведаліся пра асобныя эпізоды з жыцця і творчасці Янкі Купалы. Ім растлумачылі сэнс слова «купалле», расказалі пра традыцыі і абрады нашых продкаў, пра смелыя забавы юнакоў і варажбу дзяўчат, а таксама прапанавалі паўдзельнічаць у святочных абрадах.
Яны кідалі прыгожае купальскае кола на імправізаванае вогнішча, варажылі пры дапамозе купальскіх вянкоў, шукалі папараць-кветку, якая па народнаму павер'ю прыносіла шчасце, разгадвалі крыжаванку, прысвечаную Народнаму паэту Беларусі.