Централизованная библиотечная система города Витебска

Проекты

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ги5

ВМ
сценарии 1

наши издания

Храмы Витебска

Наши партнеры

logo

 

КнопкаГодКачества

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Поиск по сайту

Яндекс.Метрика

DSCN252523 лістапада, напярэдадні нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, супрацоўнікі бібліятэк ДУ "Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Віцебска" і прадстаўнікі віцебскага абласнога аддзялення РГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі" узлажылі кветкі да помніка нашаму славутаму земляку. А затым у бібліятэцы, якая носіць яго імя, адбылася святочная вечарына "Скарбніца для вечных каштоўнасцей" з нагоды 87-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, 20-годзя з часу правядзення першых караткевічаўскіх чытанняў у бібліятэцы, і юбілейнай даты (40 гадоў) ў гісторыі самой бібліятэкі.

Са святам бібліятэку павіншавалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама Наталля Аляксееўна Шыянок, віцебскія пісьменнікі, якія традыцыйна прымаюць удзел у днях літаратуры, прысвечаных Уладзіміру Караткевічу, Тамара Краснова-Гусачэнка і Вольга Русілка.

DSCN2535DSCN2538DSCN2555

Шмат пазітыўных эмоцый у пастаянных удзельнікаў выклікалі відэаматэрыялы першых караткевічаўскіх чытанняў у бібліятэцы.

Тэме любові да роднай зямлі былі прысвечаны традыцыйныя паэтычныя чытанні, у якіх былі задзейнічаны навучэнцы ДУА "Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў" пад кіраўніцтвам рэжысёра Ігара Баярынцава.

DSCN2571DSCN2594

DSCN2565Упрыгожваннем вечарыны стала выступленне ўзорнага вакальна-харэаграфічнага калектыва "Перапёлачка", ДУА "Гімназія №3 г. Віцебска імя А.Пушкіна". У іх выкананні прагучалі вядомыя беларускія песні "Гаворка беларуская", "Люблю наш край", а таксама закружыў у віхуры святочнага настрою беларускі танец "Закаблукі".

DSCN2602DSCN2632

Старонка, прысвечаная 40-годдзю з дня заснавання бібліятэкі, расказала пра творчыя здабыткі і дасягненні за апошнія пяць гадоў, пра самыя яркія і маштабныя праекты, акцыі і праграмы, рэалізаваныя ў апошні час, а таксама пра цікавыя мерапрыемствы бягучага года. Са шчырымі словамі падзякі ў адрас бібліятэкі і яе супрацоўнікаў выступілі загадчыкі бібліятэк школ і гімназіі, з якімі існуюць даўнія, правераныя часам сувязі.

DSCN2620DSCN2627

З юбілеем павіншавала калектыў бібліятэкі дарэктар ДУ "Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Віцебска" Данілава Галіна Георгіеўна.

DSCN2641

Закончылася мерапрыемства сімвалічнай акцыяй: увысь на паветраных шарах падняліся папяровыя буслы з добрымі пажаданнямі любові і дабрыні, веры і надзеі, міру і спакою, каб кожны з прысутных у гэты святочны дзень мог сапраўды адчуць, што ён жыве на ўнікальнай дзівоснай зямлі, зямлі пад белымі крыламі.

DSCN2657

gerb   flag

Вход на сайт

Переключение языков

  • Русский язык
  • Беларуская мова

.jpg

Социальные группы

VK
FB

ПЦПИ

Льготы 1

uni.png

vit.png