Централизованная библиотечная система города Витебска

Проекты

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ги5

ВМ
сценарии 1

наши издания

Храмы Витебска

Наши партнеры

logo

 

КнопкаГодКачества

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Поиск по сайту

Яндекс.Метрика

Проект1

 

Грамадства, з узросшай ў ім рызыкай для жыцця і здароўя, прад'яўляе новыя запатрабаванні да асяроддзя, у якім расце і выхоўваецца чалавек, таму надзённай і актуальнай становіцца праблема звядзення да мінімуму сітуацый сацыяльнага рыску і фарміравання гатоўнасці да самаахоўных паводзін у гэтых сітуацыях. Каб унесці свой уклад у рашэнне праблем псіхалагічнага і фізічнага здароўя, экалагічнай і эканамічнай бяспекі, аховы правоў дзяцей і падлеткаў, дзіцячая бібліятэка імя Ул. Караткевіча ў 2016г. распрацавала і рэалізавала праект "Бяспечнае асяроддзе – шчаслівыя дзеці".

Дадзены праект уяўляе сабой сістэму мерапрыемстваў па фарміраванню навыкаў бяспечных паводзін дзяцей і падлеткаў на вуліцы, дома, у школе, пры ўзаемадзеянні паміж сабой, здольнасцяў прадбачыць экстрэмальныя і стрэсавыя сітуацыі і па магчымасці іх пазбягаць.

 

Мэта: Стварыць ўмовы для забеспячэння свабоднага доступу чытачоў да інфармацыі і ведаў па асновах бяспечнасці жыццядзейнасці, садзейнічаць фарміраванню ў падрастаючага пакалення самазахоўных паводзін у соцыуме.

 

Задачы:

1. Арганізацыя кніжных выстаў і праглядаў літаратуры ў бібліятэцы і школах з мэтай інфармавання ўдзельнікаў праекта па пытаннях, звязаных з бяспекай жыццядзейнасці;

2. Арганізацыя індывідуальнай работы з карыстальнікамі, акцый, арыентаваных на замацаванне аўтарытэта правіл самаахоўных паводзін і абавязковасць іх выканання;

3. Правядзенне масавых мерапыемстваў, накіраваных на асвятленне асноўных пагроз (інфармацыйных, камп'ютарных, псіхалагічных, фізічных, экалагічных, эканамічных і інш.), на фарміраванне ў дзяцей уменняў і навыкаў арыентавання ў небяспечных сітуацыях і здольнасцяў адбіваць неспрыяльныя знешнія і ўнутраныя ўздзеянні, а таксама на развіццё асобы з улікам захавання ўласнай цэласнасці;

4. Распрацоўка і распаўсюджванне сярод дзяцей і іх бацькоў рэкамендацый, накіраваных на захаванне псіхалагічнага і фізічнага здароўя асобы.

 

Працягласць праекта: З 1.02. 2016г. па 1.02.2017г.

 

Тып праекта: інфармацыйны.

 

Удзельнікі праекта: навучэнцы школ, бацькі, сацыяльныя педагогі і псіхолагі, настаўнікі, бібліятэкары школьных бібліятэк.

 

Сацыяльныя партнёры: ДУА "Сярэдняя школа №34 г. Віцебска", "Сярэдняя школа №42 г. Віцебска", "Сярэдняя школа №12 г. Віцебска".

 

На працягу года супрацоўнікамі дзцячай бібліятэкі імя Ул. Караткевіча ладзіліся разнастайныя масавыя мерапрыемствы, акцыі, выставы-прагляды, выставы-парады, выставы-заклікі па здароваму ладу жыцця, прававой, псіхалагічнай, экалагічнай, эканамічнай бяспецы. Да таго ж, інфармацыйная падтрымка суправаджала кожнае мерапрыемства па бяспецы жыццядзейнасці.

Акцыі, індывідуальная і масавая работа былі згрупаваны ў тэматычныя блокі:

1. Берагчы здароўе змалку

Форма Назва мерапрыятыя Аудыторыя
валеалагічны занятак "Надо всем, ребята, знать, как здоровым, крепким стать" 1-4 кл.
свята "З кнігай у краіну здароўя" 1-4 кл.
агляд літаратуры Шукаем формулу здароўя" 5-9 кл.
шчыры дыялог "Баяцца не трэба, трэба ведаць" 7-10 кл.
урок здоровья по книге Г.В.Трафимовой "Девочке Даше, мальчику Саше о беде по имени СПИД" 3-4 кл.
экалагічная гадзіна "Чалавек! Ад цябе залежыць будучае Зямлі!" 5-9 кл.
урок-заклік "Ачысцім планету ад смецця" 5-9 кл.
вусны часопіс "Палыновыя дні" 5-7 кл.

 

2. Як не трапіць на кручок залежнасцяў

Форма Назва мерапрыятыя Аудыторыя
семінар "Бяспека. Асоба. Грамадства." настаўнікі
брэйн-рынг
"Калі кнігі не чытаеш, не дапаможа інтэрнет"
5-6 кл.
відэалекторый "У віртуальным палоне" 5-8 кл.
гутарка-перасцярога "Увага! Сацыяльнае сеціва"  5-8 кл.
чытацкі рынг "Кніга і камп'ютар. Карысць і шкода" 5-7 кл.
агляд "Як не трапіць у бяду?"
"Каб шкодныя звычкі не сталі тваімі"

6-10 кл.

6-10 кл.

гульня "Скрынка Пандоры" 5-7 кл.
акцыя "Вазьмі тое, што табе патрэбна"  5-10 кл.

 

3. Моўная культура. Мобінг, булінг

Форма Назва мерапрыятыя Аудыторыя
урок моўнай культуры "Як наша слова адгукнецца" 6-10 кл.
паядынак Літаратурная мова або маладзёжны слэнг" 6-10 кл.
акцыя "Добрае слова – лепшыя лекі" 6-10 кл.

адзіна

псіхалагічнай дапамогі

"Ізгоем можаш ты не быць"  7-10 кл.

урок

межасабовых

зносін 

Я не дазволю сябе крыўдзіць!" 6-10 кл.

  

4. Супрацьстаяць экстрымальным забавам

Форма Назва мерапрыятыя Аудыторыя

размова на

сур'ёзную тэму

"Няпэўныя подзвігі ці Скачок у рэанімацыю"
5-9 кл.

урок-перасцярога

"Небяспечны экстрым" 5-9 кл.
акцыя "Сіняму кіту" скажам: "Не!" 6-10 кл.

 

5. Азбука прававых ведаў

Форма Назва мерапрыятыя Аудыторыя

літаратурна-пазнавальная

гульня

"У казачным прававым царстве" 1-4 кл.
гутарка "Умееш памыліцца, умей выправіцца" 1-4 кл.
гульня-віктарына "Героі казак таксама маюць права" 1-4 кл.

падарожжы па

старонках кнігі А.Усачова

"Прыгоды маленькага чалавечка" 1-4 кл.

прававая інфарміна

па кнізе

П. Астахава

"Я і дзяржава" 4 кл.
пазнавальная гульня "Ведаць, разумець, выконваць" 3-4 кл.
інфармацыйны час  "Прававая планета" 4-7кл., бацькі



 

6. Школа бяспекі

Форма Назва мерапрыятыя Аудыторыя
хвілінкі бяспекі "Калі ты адзін дома" і "Як пазбегнуць пажару і траўматызму"  1-4 кл.
размова на важную тэму "Мы за бяспечныя канікулы" 1-4 кл.
урок дарожных навук "Правілы паводзін на вуліцы" 1-4 кл.
гульня-віктарына "Знаки на дороге нам в пути помогут" 1-4 кл.
гульня "Нашы новыя грошы" 2-7 кл.
віктарына "Эканамічныя тэрміны" 5-7 кл.
гутарка "Аб'екты культурнай спадчыны на новых банкнотах РБ" 4-7кл.
ралявая гульня "Поле цудаў або Дзе растуць грошы?" 3-5 кл.
гутарка "Вучымся эканоміць" 4-7 кл.

 

 Інфармацыйныя выданні

У ходзе праекта было падрыхтавана шмат лістовак і буклетаў для дзяцей і падлеткаў, прычым, да распаўсюджвання гэтай прадукцыі мы прыцягвалі валанцёраў. Імі сталі найбольш актыўныя чытачы бібліятэкі, якія раздавалі інфармацыйныя выданні ў класе. Як паказалі апошнія падзеі, бацькі, занятыя сваімі службовымі і хатнямі абавязкамі, нават не здагадваюцца аб той небяспецы, якая падпільноўвае на кожным кроку іх дзяцей, таму былі распрацаваны і раздаваліся памяткі дарослым чытачам бібліятэкі.

 

Эфектыўнасць праекта

У межах праекта было праведена 71 мерапрыемства, у іх удзельнічалі 1300 школьнікаў. Некаторыя мерапрыемствы па просьбе настаўнікаў і бацькоў праводзіліся некалькі разоў. На выставах было прадстаўлена 1653 дакументы, выдана па тэме 1144 выданні.

На апошнім этапе вучням тых класаў, дзе праводзілася работа ў межах праекта, выбарачна былі раздадзены тэставыя формы для замацавання і праверкі ведаў (25 малодшым школьнікам і 25 старшаклакласнікам). Іх аналіз паказаў, што дзеці і падлеткі выдатна інфарміраваны аб небяспечных сітуацыях, аб мерах прафілактыкі захворванняў, добра ведаюць свае правы і абавязкі, разумеюць небяспечнасць шкодных звычак, залежнасцяў і экстрымальных захапленняў, а значыць, і эфектыўнасць сумеснай работы са школамі дастаткова высокая.

 

Загадчык бібліятэкі-філіяла № 14 імя У. Караткевіча Г.І. Ражноўская 

gerb   flag

Вход на сайт

Переключение языков

  • Русский язык
  • Беларуская мова

.jpg

Льготы 1

Социальные группы

VK
FB

uni.png

vit.png