Централизованная библиотечная система города Витебска

Проекты

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ги5

ВМ
сценарии 1

наши издания

Храмы Витебска

Наши партнеры

logo

 

КнопкаГодКачества

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Поиск по сайту

Яндекс.Метрика

ТDSCN9041-1радыцыйнае свята Дня горада, пад час якога не першы год ЦГБ імя М. Горкага сумесна з гарадскімі бібліятэкамі ажыццяўляе праект "Свята кнігі на вуліцы Пушкіна", 23 і 24 чэрвеня было прадстаўлена бібліятэчным кірмашом "Слава кніжцы беларускай" і прысвечана 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

Адна з пляцовак свята была адведзена беларускай кнізе "Адкрый для сябе беларускую кнігу". Госці гэтай пляцоўкі маглі праслухаць агляд навінак "Добры дзень, кніжка беларуская", стаць удзельнікамі інтэрактыўнага праекта "А як бы я ўпрыгожыў пачатковую літару кнігі".

DSCN0541-3

 Вельмі карысным  і цікавым стала   знаёмства з выставай самаробных кніг "Цуд, імя якому кніга", выставай рарытэтных выданняў з фонда бібліятэкі імя М. Горкага "Кніжная мудрасць стагоддзяў" і выставай твораў пісьменнікаў віцебшчыны "Ад Скарыны да нашых дзён". 

DSCN9736-4

Да ўсяго, госці кірмаша маглі пазнаёміцца з выставай –прэзентацыяй "Мосты дружбы" – краязнаўчыя выданні, падораныя бібліятэцы імя М. Горкага цэнтральнай бібліятэкай г. Белаярскі (Ханты-Мансійская аўтаномная акруга, Расія) ў межах міжнароднага праекта "Белый город – белая Русь: литературный транзит".

DSCN0608-3DSCN9206-5На пляцоўцы "Ля помніка А. Пушкіну" адбыліся выступленні віцебскіх паэтаў Т. Гусачэнка, В. Русілка, А. Крыклівец, М. Намеснікава і ўдзельнікаў паэтычных конкурсаў "Паэтычны Віцебск". 

DSCN0549-4DSCN9495-7Прайшла гульнявая праграма "Вясёлае казачнае падарожжа", якую прадставіла бібліятэка імя С. Маршака.

DSCN0257-11Школа мастацтваў імя А. Багатырова выступіла з цікавай музычнай праграмай.
DSCN9385-6

На Дне горада дзейнічала краязнаўчая пляцоўка "Красуй мой Віцебск сёння і заўжды". На ёй была прадстаўлена гістарычная фотарэканструкцыя фатографа і краязнаўцы В. Барысенкава "Віцебск: ад старажытнасці да сучаснасці", выстава-агляд "Тут Радзімы маёй пачатак".

DSCN9889DSCN9699-2Юных жыхароў горада сустракала дзіцячая літаратурная пляцоўка "Кніжныя сакрэты сонечнага лета", дзе можна было пазнаёміцца з выставай лепшых дзіцячых кніг і часопісаў "Сонца на кніжных старонках", а таксама стаць удзельнікамі конкурсаў і віктарын.

DSCN9983-9На працягу дня "Літаратурная алея" знаёміла наведвальнікаў з выставай перыядычных выданняў "Свежая пресса от скуки и стресса", выставай друкаваных і электронных навінак "Што чытаюць у паўночнай сталіцы".

DSCN9844Праходзіла акцыя "Буккросінг", рэкламная акцыя "Ура! Бібліятэка!" і прэзентацыя рэкламнага праекта "Прыемнага чытання".

DSCN9557-8

gerb   flag

Вход на сайт

Переключение языков

  • Русский язык
  • Беларуская мова

.jpg

Социальные группы

VK
FB

ПЦПИ

Льготы 1

uni.png

vit.png