Централизованная библиотечная система города Витебска

Проекты

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ги5

ВМ
сценарии 1

наши издания

Храмы Витебска

Наши партнеры

logo

 

КнопкаГодКачества

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Поиск по сайту

Яндекс.Метрика

20170316 140927На свята "Сем колераў "Вясёлкi", прысвечанае 60-годдзю беларускага дзiцячага часопiса "Вясёлка", бібліятэка імя С. Маршака 20 сакавіка запрасіла вучняў 4 "Б" класа СШ № 29.

Бiблiятэкар пазнаёміла дзяцей з гiсторыяй узнiкнення часопiса, а потым разам пагарталi старонкi часопiсаў розных гадоў. Рубрыка часопіса "Наша спадчына" пазнаёміла дзяцей з вершамі беларускіх паэтаў, а ў рубрыцы "Чароўны куфэрак" у іх была магчымасць пачытаць свае вершы. Вялiкую цiкавасць выклікала рубрыка "Музей "Вясёлкi", бо такi музей мы зрабiлi ў нашай біблiятэцы. Тут дзецi маглі ўбачыць старажытныя рэчы, пра якія ў свой час было надрукавана у гэтай рубрыцы часопіса. Многiя нiколi не бачылi серп, драўляны і глiняны посуд, рэчы з лазы i камыша. А яшчэ вялікую цiкавасць выклікала чарнiльнiца – непралiвайка i ручка з пяром, а таксама воўна з льна – кудзеля.

DSC06530

У госці да дзяцей прыйшоў Вася Вясёлкiн. Ён прачытаў вiншавальныя тэлеграмы ў адрас "Вясёлкi" i правёў з дзецьмi конкурс "Прыдумай больш слоў з лiтар". А ў рубрыцы "Тэатр Васi Вясёлкiна" усе дзецi бралі ўдзел у гульні "Сем колерау Вясёлкi". Пад час гульні яны павінны былі выканаць заданні дзяўчынкі Вясёлкі, у якой навальніца разагнала ўсе колеры. У гэтых заданнях трэба было сабраць палавiнкi чырвоных сардэчак, намаляваць аранжавы апельсiн, успомнiть назвы дрэў i рэк Беларусi, прачытаць вершы пра жоутае сонейка i спець песню на беларускай мове, каб вярнуўся фiялетавы колер. Усе заданнi дзяўчынкi Вясёлкi былi выкананы i да яе вярнуліся разагнаныя колеры.

DSC06532

Вельмi да спадобы дзецям прыйшлася тэатралiзаваная рубрыка "Хвiлінкi-весялiнкi", дзе яны маглі разыграць інсцэніроўкі, загадваць загадкi i чытаць скарагаворкi.

Закончылася свята дэманстрацыяй хатняга задання - дзецям было прапанавана дома намаляваць вокладку для часопiса "Вясёлка". Вось тут яны змаглі праявіць сваю фантазію i свае здольнасцi. Малюнкi атрымалiся прыгожыя i цiкавыя. Напрыканцы свята ўдзельнiкi атрымалi прызы i падарункi.

gerb   flag

Вход на сайт

Переключение языков

  • Русский язык
  • Беларуская мова

.jpg

Социальные группы

VK
FB

ПЦПИ

Льготы 1

uni.png

vit.png