Централизованная библиотечная система города Витебска

Проекты

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ги5

ВМ
сценарии 1

наши издания

Храмы Витебска

Наши партнеры

logo

 

КнопкаГодКачества

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Поиск по сайту

Яндекс.Метрика

3.03-3Янка Купала і Якуб Колас – гэта тыя вежы,
па якіх мы, беларусы, бачым цэлы свет,
і па якіх свет бачыць нас.
                          Віктар Шніп

Імкліва бягуць гады. Але колькі б часу ні прайшло, заўсёды будуць жыць у памяці людзей Я.Купала і Я. Колас – вялікія песняры беларускага народа. Яны не толькі знакавая з'ява, якая сведчыць аб вяршынях нацыянальнай творчасці, але і яскравае выяўленне народнага духу, мастацкі ўзор, на які можа арыентавацца не толькі ўся нацыянальная літаратура, але і ўся нацыянальная культура. Яны пранеслі праз усё жыццё высокія ідэалы гуманізму, дабра і справядлівасці, аддалі народу свой талент, сваю душу і сэрца. Іх імёны вымаўляюцца заўсёды разам. Іх псеўданімы – з народнага жыцця і фальклору.

У сусветны дзень пісьменніка, 3 сакавіка, супрацоўнікі бібліятэкі імя Я.Купалы прыйшлі да вучняў 7 класа ДУА "Сярэдняя школа № 27" на літаратурную гадзіну "Пакуль ёсць Купала і Колас – будзе народ".

Пад час сустрэчы вучням было расказана пра тое, што творчасць вялікіх песняроў увасобіла глыбіню і мудрасць свайго народа, узвышанасць мар і імкненняў адвечнага працаўніка, яго прагу "людзьмі звацца", што яна з'яўляецца працягам дэмакратычных традыцый у беларускай літаратуры.

Хлопцы і дзяўчаты пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам кожнага з пісьменнікаў. Яны даведаліся пра тое, што Я. Купала і Я. Колас нарадзіліся ў адзін год, але былі вельмі рознымі па творчай манеры, стылю, чалавечаму характару. Потым гучалі творы вялікіх песняроў у выкананні супрацоўнікаў бібліятэкі і ў выкананні саміх вучняў. Атрымалася вельмі цікавая і змястоўная сустрэча з паэзіяй вялікіх майстроў слова.

gerb   flag

Вход на сайт

Переключение языков

  • Русский язык
  • Беларуская мова

.jpg

Социальные группы

VK
FB

ПЦПИ

Льготы 1

uni.png

vit.png