Централизованная библиотечная система города Витебска

Проекты

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ги5

ВМ
сценарии 1

наши издания

Храмы Витебска

Наши партнеры

logo

 

КнопкаГодКачества

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Поиск по сайту

Яндекс.Метрика

IMG 533714, 16 лютага супрацоўнікі бібліятэкі імя Ул. Караткевіча для 5 "А" і 5 "Б" класаў ДУА "Сярэдняя школа №34 г. Віцебска" правялі ўрок-перасцярогу "Чалавек! Ад цябе залежыць будучае Зямлі!".

Падлеткам расказалі пра катастрофы ў прыродзе, якія былі выкліканы недальнавіднай, а дзесьці і зусім неразумнай дзейнасцю чалавека: пра возера Пенэр у ЗША, якое ў выніку работы бурыльшчыкаў ператварылася з прэснага вадаёма ў салёны, пра гразевы вулкан "Люсі" у Інданэзіі, дзе "дзякуючы скважыне" прарвалася камера з гразевым змесцівам, пра Азіяцкае Карычневае воблака (АКВ), якое падымаецца са студзеня па сакавік над Індыйскім акіянам і фарміруецца з прадуктаў гарэння вугля і біямасы, выхлапаў старых аўтамабіляў, а таксама пра праблемы с дамбамі ў Каліфорніі (ЗША) і каля горада Масул (Ірак), з нафтавымі плямамі ў акіяне, са знікненнем каралавых рыфаў.

Напрыканцы ўроку пяцікласнікам прывялі прыклады станоўчых спосабаў барацьбы з технагеннымі катастрофамі. Як ні дзіўна, але прыдумала іх сама прырода. Гэта грыбок, які нейтралізуе ...радыяцыю; падвід земляных чарвякоў, якія сілкуюцца таксічнымі металамі; дэсульфітабактэрыі, якія выкарыстоўваюць для дэтаксікацыі песціцыдаў і іншых ядахімікатаў г. д.

Смецце, напэўна, самы верны спадарожнік чалавека, які не пакідае яго ні на хвіліну. З гэтых слоў супрацоўнік бібліятэкі імя Ул.Караткевіча 16 лютага пачаў экалагічны ўрок "Ачысцім планету ад смецця", на якім навучэнцы 5 "В" і 6 "Б" класаў ДУА "Сярэдняя школа №34 г. Віцебска" даведаліся, як змагаліся раней са смеццем у розных краінах, як рашаюць гэту праблему на сучасным этапе, якія могуць быць вынікі забруджвання смеццем вады, лесу, космасу, які ўклад здольны ўнесці кожны ў агульную справу барацьбы з безгаспадарчымі адносінамі да навакольнага асяроддзя, а таксама пра спосабы перапрацоўкі смецця і пра тое, што можна зрабіць з розных відаў адходаў. Напрыканцы ўроку дзецям агучылі самыя цікавыя факты пра смецце, а таксама звязаныя з імі прыкметы і забабоны.

gerb   flag

Вход на сайт

Переключение языков

  • Русский язык
  • Беларуская мова

.jpg

Социальные группы

VK
FB

ПЦПИ

Льготы 1

uni.png

vit.png