Централизованная библиотечная система города Витебска

Проекты

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ги5

ВМ
сценарии 1

наши издания

Храмы Витебска

Наши партнеры

logo

 

КнопкаГодКачества

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Поиск по сайту

Яндекс.Метрика

1481302257552 60 1 God kultur

 

 

 

 

9 снежня бібліятэка імя Е. Лось запрасіла сваіх чытачоў на літаратурна-музычную гадзіну "Апошні свой скарб аддаю". На "паэтычны агеньчык" завіталі члены клуба "Сустрэча" і разам з бібліятэкарамі здзейснілі падарожжа ў бязмежны акіян творчасці Максіма Багдановіча, прасякнуты бязмежнай любоўю да Беларусі.

Гучалі знаёмыя радкі вершаў і творы, пакладзеныя на музыку. Усхвалявана слухала аўдыторыя апавяданні "Музыка" і "Хто мы такія?", якія валодаюць незвычайнай эмацыянальнай і змястоўнай сілай. Да спадобы прыйшлася і лірычная старонка, звязаная з каханнем вялікага паэта. Літаратурна-музычны складнік быў дапоўнены фотапрэзентацыяй.

1481302257552 9

  

IMG 5162Літаратурна-музычная вечарына "Вечна юны, як наша зямля" адбылася 12 снежня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча. Вечарына пачалася са слоў Ул. Караткевіча: "Ён змагаўся наводдаль ад сваёй арміі. Іншым было лягчэй, яны былі сузор'ем... Ён быў самотнай зоркай, якая палала наводдаль" . Навучэнцы 9 "В" класа ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Віцебска" пазнаёміліся з лёсавызначальнымі падзеямі на жыццёвым і творчым шляху М. Багдановіча. Была прадстаўлена інсцэніроўка рамантычнага эпізоду з жыцця паэта, пра які расказаў А. Марціновіч у кнізе "Свяці, зорка, свяці", гучалі вершы "На чужыне", "Над возерам", "Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі", урывак з паэмы "Страцім-лебедзь" і інш. Музычным упрыгожваннем вечарыны сталі відэакліпы песень на словы М.Багдановіча: "Па-над белым пухам вішняў", "Зорка Венера", "Слуцкія ткачыхі", "Вераніка". У фінале прагучалі вершаваныя радкі Ул. Караткевіча.
І застаўся ты ў нашых душах,
Хоць навекі знік у вяках
Самы светлы і самы дужы,
Самы юны, як наша зямля.

IMG 5160

  

богдановия 009Спалучэннем глыбіннага патрыятызму і тонкай лірычнасці была напоўнена праграма літаратурна-музычнай вечарыны "Вечнае святло Максімавай зоркі", якую правяла 7 снежня бібліятэка імя Я. Маўра для навучэнцаў 5 "А" класа ДУА "Сярэдняя школа № 12 г. Віцебска". Увазе прысутных была прадстаўлена цікавая медыяпрэзентацыя, якая дазволіла прайсці жыццёвымі сцяжынкамі Максіма, даведацца пра яго дзяцінства і юнацтва, сям'ю, сяброў і каханне. Максім Багдановіч быў надзелены рэдкім талентам музычнага адчування слова, таму вершы яго так часта сустракаюцца ў песеннай творчасці беларускіх кампазітараў. Песні "Развітанне з Радзімай", "Па-над белым пухам вішняў", "Слуцкія ткачыхі" прагучалі ў запісу і ўпрыгожылі вечарыну. Свае любімыя творы чыталі аматары паэтычнага слова, прыхільнікі творчасці М. Багдановіча. А значыць, "ты не згаснеш, ясная зорачка" Максіма і роднага беларускага слова.

  

12Бiблiятэкай iм. Л.Талстога 13 снежня у рамках рэспубліканскай акцыі «Чытаем Багдановіча разам" для вучняў 4 «А» і 4 «Б» класаў ДУА "СШ № 18 г. Віцебска" былі праведзены літаратурныя чытанні "Незабыўны Максiм Багдановiч», пад час якіх яны пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам паэта, паслухалі казкі «Музыка» і «Сон-трава», а потым самі пачыталі вершы вялікага паэта.

Напярэдадні юбілею прыхільнікі паэзіі Максіма Багдановіча былі запрошаны у цэнтральную гарадскую бібліятэку імя М. Горкага на літаратурна-музычную вечарыну  "І зорка гарыць, і не вяне вянок..."

DSCN6069

gerb   flag

Вход на сайт

Переключение языков

  • Русский язык
  • Беларуская мова

.jpg

Социальные группы

VK
FB

ПЦПИ

Льготы 1

uni.png

vit.png