Централизованная библиотечная система города Витебска

Проекты

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ги5

ВМ
сценарии 1

наши издания

Храмы Витебска

Наши партнеры

logo

 

КнопкаГодКачества

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Поиск по сайту

Яндекс.Метрика

DSCN60670 1 God kultur

 

 

 

 

 

                             Пралятайце вы, дні,
                             Залатымі агнямі.
                             Скончу век малады,-
                             Аблятайце цвятамі.

                                         М. Багдановіч

 

На паэтычным набасхіле нашай краіны залатымі літарамі ўпісана імя адной з самых яркіх зорак - Максіма Багдановіча – геніяльнага паэта, бліскучага перакладчыка, тонкага публіцыста. Толькі 10 гадоў доўжылася творчая дзейнасць слыннага сына Беларусі, але творам, якія ён падарыў народу, выпаў зайздросны лёс: да яго неўміручых радкоў усё з большай сілай цягнуцца людскія сэрцы. 9 снежня наша краіна шырока адзначае 125-гадовы юбілей паэта. Напярэдадні юбілею прыхільнікі паэзіі Максіма Багдановіча былі запрошаны у цэнтральную гарадскую бібліятэку імя М. Горкага на літаратурна-музычную вечарыну "І зорка гарыць, і не вяне вянок...". Пад час вечарыны перад прысутнымі прайшла панарама жыцця паэта.

DSCN6119

Шырока была прадстаўлена творчая палітра Майстра. У цудоўным выкананні Хрысціны Бондаравай, Максіма Каржыцкага і Алеся Замкоўскага гучалі творы паэта: самае першае апавяданне "Музыка", славутая "Зорка Венера", публіцыстычны абразок "Хто мы такія?", адзін з найвышэйшых узлётаў паэтычнага натхнення, вечна жывая "Пагоня", міфалагічная балада "Страцім-лебедзь", твор філасофскай лірыкі "Я хацеў бы спаткацца з вамі" і шмат лірычных вершаў.

DSCN6069

Упрыгожваннем свята была музычная праграма, якую прадставіў ансамбль "Віцебскія музыкі" ДУА "Дзіцячая школа мастацтваў № 4 г. Віцебска".

DSCN6049

У якасці гасцей на вечарыне прысутнічалі старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Тамара Краснова-Гусачэнка і паэтэса Вольга Русілка, якія павіталі ўсіх са святам і сказалі свае пранікнёныя словы пра паэта.

DSCN6197

DSCN6201Напрыканцы імпрэзы прагучала мелодыя "Зоркі Венеры" і верш-прысвячэнне Максіму Багдановічу паэтэсы Яўгеніі Янішчыц:

Песняй абвостраны слых

Чуеш, Максім? – не ўмірае!

Гэта з табой. І для ўсіх

Зорка Венера світае.

DSCN6034

gerb   flag

Вход на сайт

Переключение языков

  • Русский язык
  • Беларуская мова

.jpg

Социальные группы

VK
FB

ПЦПИ

Льготы 1

uni.png

vit.png