Централизованная библиотечная система города Витебска

Проекты

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ги5

ВМ
сценарии 1

наши издания

Храмы Витебска

Наши партнеры

logo

 

КнопкаГодКачества

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Поиск по сайту

Яндекс.Метрика

заст  У дні вясновых канікул у бібліятэцы імя У. Караткевіча для наведвальнікаў школьнага лагера СШ №38 і СШ №28  прайшло свята адкрыцця Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі «Нам кніга – вечнае святло, крыніца ведаў, цуд бясконцы!».

   Мерапрыемства пачалося з вершаў віцебскіх паэтаў Тамары Красновай-Гусачэнкі «Цікавей – чытаць», «У інтэрнэце не жывуць!», Маіны Бабарыкі «Кніжкін тыдзень» і іншых. Увазе дзяцей прапанавалі цікавую забаўляльную праграму з гульнямі і віктарынамі: «Я –паэт», «Кніжная фізкультхвілінка», «Загадкавыя надпісы». Найбольш актыўныя ўдзельнікі святочнай праграмы атрымалі ў падарунак ад бібліятэкараў цікавую кніжку.67  Свята адкрыцця Тыдня дзіцячайі юнацкай кнігі «У казку трэба проста верыць, і яна адчыніць дзверы» з удзелам члена Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Лідзіі Рыгораўны Піскун прайшло 26 сакавіка ў бібліятэцы імя У. Караткевіча. Пісьменніца прэзентавала наведвальнікам школьнага лагера гімназіі №3 сваю кнігу апавяданняў-казак «Дзівосныя гісторыі Шалі і Полі», якая знаёміць маленькіх чытачоў з асаблівасцямі звычак розных звяроў, заклікае задумвацца над правільнасцю сваіх учынкаў, быць добрымі, сумленнымі і справядлівымі. Лідзія Рыгораўна запрасіла дзяцей адчыніць дзверы ў казку і стаць героямі чароўнай гісторыі «Чужы арэшак». З захапленнем дзеці выконвалі свае ролі: Шалі- лісічкі і Полі–кураняці, яшчаркі і вавёркі, сарокі і жабак, і тым самым сцвярджалі простую ісціну для сябе і сваіх сяброў – нельга квапіцца на чужое, знойдзеш малое, страціш вялікае.4231     26 сакавіка ў бібліятэцы імя У. Караткевіча з удзелам наведвальнікаў школьнага лагера СШ №11 прайшла літаратурная гульня «Был Незнайкой, Знайкой стал». Дзецям прапанавалі прайсці праз шматлікія выпрабаванні: адказаць на пытанні літаратурных герояў, адгадаць загадкі, спазнаць казачных персанажаў па апісанню, казку па чароўных прадметах, па пачатковых фразах і па канцоўцы літаратурнага твора. Прычым, кожны ўдзельнік спачатку прымяраў капялюш Нязнайкі, а потым, калі спраўляўся з заданнямі, яго здымаў і станавіўся Знайкам. Кожны ўдзельнік гульні паспяхова справіўся з выпрабаваннямі і было вырашана ўсяму атраду прысвоіць званне «Літаратурны».9

5

gerb   flag

Вход на сайт

Переключение языков

  • Русский язык
  • Беларуская мова

.jpg

Социальные группы

VK
FB

ПЦПИ

Льготы 1

uni.png

vit.png