Централизованная библиотечная система города Витебска

Проекты

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ги5

ВМ
сценарии 1

наши издания

Храмы Витебска

Наши партнеры

logo

 

КнопкаГодКачества

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Поиск по сайту

Яндекс.Метрика

застМузычна-паэтычная вечарына, прысвечаная Дню жанчын адбылася 7 сакавіка ў бібліятэцы імя Еўдакіі Лось. Госцяй клуба «Сустрэча» стала віцебская паэтка Галіна Сінякова.

У гісторыі Беларусі нямала жаночых імёнаў, якія прынеслі ёй гонар і славу. І найпершае з іх — імя святой Еўфрасінні Полацкай. Менавіта гэтай славутай жанчыне Галіна Сінякова прысвяціла паэму «Як промень сонечны — Прадслава», якая выдадзена ў 2020 годзе асобнай кнігай.

У творчасці паэтэсы шмат вершаў аб роднай Беларусі. Адзін з іх «Я люблю Беларусь», пакладзены на музыку кампазітарам Алегам Елісеенкавым, ёсць у рэпертуары розных беларускіх выканаўцаў, у тым ліку ансамбля «Сябры».

Паэтычны вобраз сучасніцы, створаны Галінай Віктараўнай, прадстаў перад слухачамі ў розных праяўленнях. Жанчыну хвалююць шматлікія з'явы жыцця. Яна не толькі дачка, маці, але і нераўнадушны да многіх сацыяльных падзей чалавек.

Падчас сустрэчы прагучалі вершы і песні ў выкананні Галіны Сіняковай. Аўдыторыя цёпла падтрымлівала госцю. Былі і расчуленыя да слёз хвіліны, і вясёлыя моманты. Чытачкі задалі нямала пытанняў аб творчасці. Добрая гутарка прадоўжылася за чайным сталом.132

gerb   flag

Вход на сайт

Переключение языков

  • Русский язык
  • Беларуская мова

.jpg

Социальные группы

VK
FB

ПЦПИ

Льготы 1

uni.png

vit.png