Централизованная библиотечная система города Витебска

Проекты

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ги5

ВМ
сценарии 1

наши издания

Храмы Витебска

Наши партнеры

logo

 

КнопкаГодКачества

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Поиск по сайту

Яндекс.Метрика

158291448621 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта той дзень, калі жыхары кожнай краіны свету імкнуцца размаўляць на сваёй роднай мове. Свята было ўстаноўлена ЮНЕСКА 23 года таму для захавання моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце. З мэтай папулярызацыі беларускай мовы і культуры бібліятэкі горада падрыхтавалі шэраг разнастайных мерапрыемстваў.

Далучацца да роднай мовы патрэбна яшчэ з дзяцінства. З гэтай мэтай супрацоунікі бібліятэкі імя Л. Талстога завіталі ў госці да выхаванцаў яслі-сада № 37 на свята беларускай мовы «Мова беларуская ласкавая, пявучая». Дзеці даведаліся, чаму кожны чалавек павінен ведаць родную мову, паслухалі казкі на беларускай мове і адгадалі загадкі з «Загадкавай азбукі» Уладзіміра Мазго і кніг серыі «Свет вакол нас». Дзеці таксама падрыхтавалі да свята беларускі народны танец і вывучылі вершы на родная мове.

1

Вучні 1-2-х класаў гімназіі № 3 сталі ўдзельнікамі турніра на лепшага знаўцу беларускай мовы «У мовы роднай моцнае карэнне», які адбыўся ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча. Дзеці даведаліся, калі і з якой мэтай было абвешчана свята роднай мовы, колькі сёння налічваецца моў у свеце, колькі з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення і колькі сёння існуе мёртвых моў. Вучняў пазнаёмілі з цікавымі фактамі з гісторыі развіцця і станаўлення беларускай мовы, знакамітымі беларусамі, унёсшымі значны ўклад у развіццё беларускай мовы і культуры.2

У гульнявой часцы мерапрыемства дзеці разгадвалі загадкі і рэбусы, перакладалі з рускай мовы на беларускую, тлумачылі сэнс беларускіх слоў, прыказак і прымавак. Самыя актыўныя ўдзельнікі турніру атрымалі дыпломы і апладысменты аднакласнікаў.1

Супрацоўнікі бібліятэкі імя Я. Купалы правялі ўрок «Прыгажосць роднай мовы» для вучняў 3 «Б» класа СШ № 21. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй развіцця беларускай мовы, алфавітам з кнігі Віктара Кажуры «Азбука ў вершах і малюнках», беларускімі прымаўкамі і прыказкамі. Таксама вучні вучылі скарагаворкі і спявалі народныя песні, удзельнічалі ў віктарынах і адгадвалі загадкі, гарталі і чыталі беларускія кнігі і часопіс «Вясёлка». Цікавыя дзіцячыя кнігі былі прадстаўлены на выставе «Роднай мовы жывыя вытокі»: беларускія народныя казкі, вершы і казкі сучасных аўтараў. Хлопчыкі і дзяўчынкі зразумелі, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў ёй захавана гісторыя народа, сіла і прыгажосць народнага слова.IMG-3d032187f2beaaed5bfe81f7a24e49b0-V

Для вучняў 4-х класаў СШ № 45 у бібліятэцы імя Е. Полацкай прайшла гутарка ля выставы «Родныя словы», прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Пачалась гутарка гістарычным экскурсам да істокаў гэтага свята. Дзеці зразумелі, што паміж мовамі могуць існаваць вельмі блізкія стасункі. Усе мовы спалучаюцца ў моўныя групы па розных прыкметах. Аснова любой мовы — алфавіт, літары. Дзеці гулялі ў клуб вынаходлівых знаўцаў «Тваё любімае слова па-беларуску», дзе яны прапаноўвалі сваё любімае слова і яго пераклад. Напрыканцы, кожны зразумеў, што ад кожнага беларуса залежыць, ці не будзе пагражаць нашай роднай беларускай мове знікненне, ці не стане яна мёртвай. Каб гэтага не адбылося, трэба любіць і шанаваць мову нашых продкаў.1

Паэтычныя хвілінкі «З роднай мовай дзень за днём» прайшлі ў бібліятэцы імя Я. Маўра з вучнямі 6 «А» класа СШ № 33. Школьнікі даведаліся аб заснаванні Міжнароднага дня роднай мовы і чаму ён адзначаецца менавіта 21 лютага. Каб лепш раскрыць шматграннасць роднай беларускай мовы і прыгажосць беларускага слова, дзеці чыталі вершы беларускіх паэтаў пра родную мову, прыдумвалі добрыя словы аб ёй, напрыклад: прыгожая, дзіўная, мілагучная, адметная, найлепшая, непаўторная і шмат іншых. Свае добрыя веды пра родную мову дзеці паказалі ў конкурсах «Загадкі», «Выправі памылкі», «Хто хутчэй», «Перакладчык». Пасля чаго ўсе разам прыйшлі да высновы, што кожны беларус павінен ведаць сваю мову, умець шанаваць свае традыцыі і культуру свайго народа.12

Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала вельмі важным святам для супрацоўнікаў бібліятэкі імя С. Маршака і іх наведвальнікаў. Усе арганізаваныя мерапрыемствы былі накіраваны на папулярызацыю і захаванне беларускай мовы.

Бібліятэка запрасіла ўсіх жадаючых да напісання дыктоўкі «Мой родны край, мая Радзіма», якая была прысвечана 85-годдзю Віцебскай вобласці, а таксама Году міра і стварэння ў Беларусі. Таксама прапанавала чытачам акцыю «Маё любімае слова па-беларуску». Жадаючыя маглі напісаць на лістках дарагія і блізкія для іх словы на роднай мове. Большасць палічыла самымі дарагімі словамі «Матуля», «Бацькаўшчына». Многія ўдзельнікі напісали свое асаблівыя словы беларускай мовы такія як: «камізэлька», «знічка», «парасон» і іншыя. Чытачы з задавальненнем далучаліся да гульні «Адным словам не сказаць» і флэш-батла «Хуткамоўкі чытаем разам» і іншыя.cnauQLB3ZmQkm4e6lkLEuA

gerb   flag

Вход на сайт

Переключение языков

  • Русский язык
  • Беларуская мова

.jpg

Социальные группы

VK
FB

ПЦПИ

Льготы 1

uni.png

vit.png