Централизованная библиотечная система города Витебска

Проекты

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ги5

ВМ
сценарии 1

наши издания

Храмы Витебска

Наши партнеры

logo

 

КнопкаГодКачества

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Поиск по сайту

Яндекс.Метрика

На сайт началоДзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – галоўнае свята дзяржавы. Гэты дзень – адзін з тых, калі з'яўляецца яшчэ адна нагода ганарыцца сваёй краінай, даведацца нешта новае пра культурныя традыцыі, гісторыю сваёй Радзімы. Ва ўсіх бібліятэках горада прайшлі святочныя мерапрыемствы.

Напярэдадні Дня Незалежнасці, 30 чэрвеня супрацоўнікі бібліятэкі імя Л. Талстога для выхаванцаў дзіцячых садкоў №23 і №37 правялі пазнавальны занятак "Я люблю цябе, Беларусь". Якія нацыянальныя сімвалы Беларусі? Што называюць "другім хлебам"? Ці праўда, што раней бусел быў чалавекам? Чаму, паводле легенды, васілёк расце на жытнёвых і пшанічных палях? Чым лён заслужыў ганаровае месца на гербе краіны? На гэтыя і іншыя цікавыя пытанні дзеці атрымалі адказы. А таксама адгадалі загадкі пра беларускія нацыянальныя сімвалы.5-16-2    1 і 2 ліпеня чытачы бібліятэкі імя Еўдакіі Лось змаглі праверыць свае веды па гісторыі, культуры і сучаснасці Беларусі, прыняўшы ўдзел у гульні-віктарыне "На зямлі белых рос".Лось-1    "І няхай пакаленні памятаюць" - гістарычная гадзіна пад такой назвай 4 ліпеня прайшла ў бібліятэцы ім М.Астроўскага. Дзецям, наведваючым аздараўленчы лагер пры СШ№ 21, супрацоўнік бібліятэкі распавёў пра Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, гісторыю заснавання гэтага свята, яго важнасць і значнасць. Дзеці самі расказвалі пра герб і сцяг Беларусі, якія сімвалізуюць незалежнасць і суверэнітэт нашай дзяржавы.Островского-1Островского-2    У бібліятэцы імя У. Маякоўскага 4 ліпеня адбылася музычная святочная праграмма "Каб любіць Беларусь нашу мілую", падрыхтаваная творчым калектывам "Патрыёт"    (кіраўнік Ціханаў Леанід Іванавіч).Патріот 1    5 ліпеня супрацоўнікі бібліятэкі імя П. Броўкі правялі для дзяцей, якія наведваюць летні аздараўленчы лагер пры гімназіі № 8 гадзіну патрыятызма "Ганаруся табой, Беларусь!" Бібліятэкары распавялі юным чытачам аб гісторыі і традыцыях самага галоўнага свята краіны - Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, пра тое, чаму гэтае свята для кожнага беларуса з'яўляецца сімвалам свабоды і міру. Школьнікаў пазнаёмілі з выданнямі, прысвечанымі самым яркім старонкам гістарычнага мінулага і сучасных дасягненняў беларусаў. Яны паўдзельнічалі ў гульні-віктарыне "Мая Беларусь" і даведаліся шмат цікавага аб культуры і ладзе жыцця нашых продкаў.Бровкі 1    У бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам наведвальнікаў летняга лагера ДУА "Сярэдняя школа №38 г. Віцебска" 5 ліпеня прайшла гадзіна радзімазнаўства "Мы адстаялі права жыць!" Дзецям расказалі чаму свята адзначаецца 3 ліпеня, які кошт заплаціла наша краіна за такое доўгачаканае вызваленне, паказалі карціну беларускага мастака Валянціна Волкава "Мінск. 3 ліпеня 1944 года", фотаздымкі, на якіх адлюстраваны Дзень вызвалення горада Віцебска. Асобная старонка мерапрыемства была прысвечана подзвігам юных герояў Юрыя Жданко, Колі Гойшыка, Марата Казея, Зіны Партновай.Короткевіча1

gerb   flag

Вход на сайт

Переключение языков

  • Русский язык
  • Беларуская мова

.jpg

Социальные группы

VK
FB

ПЦПИ

Льготы 1

uni.png

vit.png