Централизованная библиотечная система города Витебска

Проекты

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ги5

ВМ
сценарии 1

наши издания

Храмы Витебска

Наши партнеры

logo

 

КнопкаГодКачества

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Поиск по сайту

Яндекс.Метрика

заст     22 красавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшло чарговае пасяджэнне гуртка «Бусляня» - урок народных абрадаў і традыцый «Найсвяцейшы дзень, з намі лік-прамень», прысвечанае Вялікадню – найвялікшаму календарнаму святу.

     Дзецям расказалі пра адметнасці і кларыт святкавання Уваскрэсення Хрыстова ў народным жыцці, пра асаблівасці падрыхтоўкі да гэтага свята, пра важны атрыбут велікодных дней – яйка, якое сімвалізуе сабой, з аднаго боку, сусветную прастору, нашу галактыку, а з другога – кругаварот і бясконцасць жыцця. Гурткоўцаў вельмі зацікавіла інфармацыя пра тое, што расфарбованаму ў розныя колеры, упрыгожаннаму сімвалічнымі ўзорамі яйку надавалася нашымі продкамі магічная сіла: з ім выганялі першы раз на пашу жывёлу, каб засцерагчы ад злых чараў, закопвалі ў першую баразну, каб ніва добра радзіла і г.д. Гурткоўцы даведаліся таксама пра велікодныя гульні: качанне і біццё яек, «ваджэнне і пахаванне стралы», пра тое, як вітаць гасцей у гэты дзень, якім падарункам іх парадаваць. На практычнай частцы занятка адны гурткоўцы пад кіраўніцтвам бібліятэкара Ірыны Бондаравай працавалі над аплікацыяй з выявамі куліча і яек, другія, прыслухоўваючыся да парад валанцёра Анжэлікі Вішнеўскай, шчыравалі над вырабам з лапікаў матэрыяла пасхальнага зайчыка з цукеркай і пасхальнай лялькі з яйкам. Усе свае работы дзеці збіраліся выкарастаць як упрыгожванні для велікоднага стала, а таксама ў якасці падарунка сваім самым родным і блізкім людзям.MyCollagesMyCollages 1

gerb   flag

Вход на сайт

Переключение языков

  • Русский язык
  • Беларуская мова

.jpg

Социальные группы

VK
FB

ПЦПИ

Льготы 1

uni.png

vit.png