Централизованная библиотечная система города Витебска

Проекты

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ги5

ВМ
сценарии 1

наши издания

Храмы Витебска

Наши партнеры

logo

 

КнопкаГодКачества

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Поиск по сайту

Яндекс.Метрика

1 начало     Штогод 5 чэрвеня ўшаноўваецца памяць Еўфрасінні Полацкай, Нябеснай заступніцы Беларусі, самай вядомай беларускай святой. Напярэдадні гэтай даты бібліятэкі рыхтуюць для сваіх чытачоў святы, праваслаўныя і інфармацыйныя гадзіны.


   Літаратурна-музычная вечарына «Ззяе святлом праз цемру вякоў святое імя Еўфрасінні», прысвечаная памяці Еўфрасінні Полацкай, адбылася 3 чэрвеня ў бібліятэцы, якая носіць імя беларускай асветніцы. На вечарыне прысутнічалі госці, творчае жыццё якіх звязана з асветніцай зямлі беларускай.

      Скульптар Ігар Голубеў – наш зямляк, аўтар помніка Святой Еўфрасінні, усталяванага ў 2000 годзе ў Полацку, распавеў аб творчым працэсе стварэння помніка і прадэманстраваў яго эскізы.

1 полоцокй

2 полоцкой

     Старшыня Віцебскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Анастасія Лазебная пазнаёміла прысутных з паэтам Галінай Сіняковай, якая прадставіла гасцям бібліятэкі сваю кнігу «Як промень сонечны, Прадслава», паведала гісторыю яе напісання і прачытала ўрыўкі. Мастак Аляксандр Цынкалаў распавёў пра тое, як ствараў ікону прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

6 полоцк

7 полоцк

8 полацк

9 полоцкая

        Гучалі пранікнёныя вершы і песні сябра бібліятэкі Пятра Захарава.

12 полцокой

13 полацк    Шчырыя і сардэчныя песні аб Святой абіцелі і Прападобнай Еўфрасінні Полацкай у выкананні групы «Каўчэг» (Святлана Кім і Аляксандр Іваноў) завяршылі мерапрыемства.

10 полоцкая11 полоцкой       Інфармацыйную гадзіну «Святая зямлі беларускай – Еўфрасіння Полацкая» правялі ў бібліятэцы-філіяле №7 для вучняў з аздараўленчага лагера СШ №15 3 чэрвеня.
     У ходзе мерапрыемства бібліятэкар расказала аб жыцці, служэнню Богу і народу Прападобнай святой, якая была не толькі адукаваным чалавекам, але і асветнікам. Завяршылася мерапрыемства аглядам літаратуры «Нябесная заступніца Беларусі».MyCollages

 У бібліятэцы імя Я.Купалы 4 чэрвеня прайшла праваслаўная гадзіна «Святая Еўфрасіння» для членаў клуба «Надежда».1купала

   Бібліятэкар расказала пра зямное жыццё асветніцы. У ходзе мерапрыемства гучалі вершаваныя радкі ў гонар святой. Прысутныя паглядзелі дакументальныя фільм пра заступніцу зямлі беларускай і пра крыж Еўфрасінні Полацкай.2купала     У бібліятэцы імя П. Броўкі прайшоў гістарычны вечар «Скарб беларускай зямлі», прысвечаны 860-годдзю крыжа Еўфрасінні Полацкай. 3 чэрвеня членам Віцебскага клубнага Дома «Крылья надежды» распавядалі, як Лазар Богша зрабіў крыж, які стаў абярэгам для беларусаў. Апраўлены каштоўнымі матэрыяламі, ён нёс у сабе святасць і прыгажосць. Было прыемна прызнаць, што памяць аб асветніцы Еўфрасінні і часціца яе душы застаецца прывабнай і цікавай для многіх пакаленняў, нягледзячы на стагоддзі.1бровки2бровки

     Гістарычны ўрок «Святая заступніца Беларусі» прайшоў 4 чэрвеня ў бібліятэцы імя Я.Маўра для наведвальнікаў летняга лагера СШ №28. Дзеці даведаліся аб жыццёвым шляху і духоўных подзвігах беларускай асветніцы, аб самаадданым служэнні роднай зямлі і аб стварэнні Еўфрасіннеўскага Крыжа.Таксама дзецям распавялі пра помнікі Еўфрасінні Полацкай, якія былі пастаўленыя ў Полацку і Мінску, і пра тое, што вуліцы гэтых гарадоў таксама носяць імя вялікай святой. У канцы мерапрыемства прагучалі вершы беларускіх паэтаў Рыгора Барадуліна і Людмілы Рублеўскай, прысвечаныя нашай знакамітай суайчынніцы.1мавра

 

2мавра

 

    У бібліятэцы імя Ул. Караткевіча 8 чэрвеня да Дня памяці Еўфрасінні Полацкай прайшла гутарка «Еўфрасіння. Асветніца. Святая», у якой бралі ўдзел наведвальнікі летняга лагера гімназіі №3 імя А.С. Пушкіна. Децям расказалі пра род Рагвалодавічаў, да якога належыла дзяўчынка, што нарадзілася ў сям'і князя Святаслава-Георгія і княгіні Сафіі, як яна навучалася грамаце, якія кнігі чытала, чаму стала манахіняй і чаму папрасілася перасяліцца ў Сафійскі сабор, як перапісвала кнігі і як апынулася ў Сяльцы ў драўлянай царквушцы Святога Спаса. Дзеці даведаліся таксама пра тое, што Еўфрасіння Полацкая стала ініцыятарам пабудовы новай белакаменнай царквы ў Сяльцы, адкрыцця іканапісных майстэрань і скрыпторыяў, школак для дзяцей простых людзей, а таксама што, менавіта, па яе заказу быў зроблены Лазарам Богшам напрастольны Крэст, які стаў адным з сямі цудаў Беларусі. Дзяцей пазнаёмілі таксама з кнігай віцебскай паэтэсы Галіны Сіняковай «Як промень сонечны Прадслава». У афармленні кнігі выкарыстаны выявы іконы «Прэпадобная Еўфрасіння, Ігуменія Полацкая», работы віцебскага мастака Аляксандра Цынкалава.     Таксама дзецям распавялі пра помнікі Еўфрасінні Полацкай, якія былі пастаўленыя ў Полацку і Мінску, і пра тое, што вуліцы гэтых гарадоў таксама носяць імя вялікай святой. У канцы мерапрыемства прагучалі вершы беларускіх паэтаў Рыгора Барадуліна і Людмілы Рублеўскай, прысвечаныя нашай знакамітай суайчынніцы.

3 Короткевич

gerb   flag

Вход на сайт

Переключение языков

  • Русский язык
  • Беларуская мова

.jpg

Социальные группы

VK
FB

ПЦПИ

Льготы 1

uni.png

vit.png