Централизованная библиотечная система города Витебска

Проекты

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ги5

ВМ
сценарии 1

наши издания

Храмы Витебска

Наши партнеры

logo

 

КнопкаГодКачества

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Поиск по сайту

Яндекс.Метрика

1    З 20.02 па 1.03 у бібліятэках праходзілі прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, навучанню паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый, аказання першай медыцынскай дапамогі. У рамках Адзінага дня бяспекі былі арганізаваны ўрокі бяспекі і пазнавальна-гульнявыя праграмы.

 

      У бібліятэцы-філіяле №7 для навучэнцаў 1-2 класаў ДУА «Сярэдняя школа №15» 25 лютага была праведзена пазнавальна-гульнявая праграма «Дарожная азбука». Мерапрыемства праходзіла ў гульнявой форме. Удзельнікі тэатра мініяцюр «Кураж» ДУ «Палац культуры Руба» зыгралі Пятачка і Кімачку – унучку кікімары, якія не ведалі правілаў дарожнага руху. Дзеці гулялі ў гульню «Светафор», адказвалі на пытанні віктарыны «Як называецца і што азначае гэты дарожны знак» і глядзелі мультфільм «Азбука дорожной безопасности от смешариков».

1 руба

    Сітуацыйная гульня «Я па гораду іду» праводзілася ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча. У цікавай і даступнай форме бібліятэкары знаёмілі юных чытачоў з правіламі дарожнага руху, з бяспечнымі паводзінамі на дарозе, адказвалі на шматлікія пытанні: чаму вуліцу назвалі вуліцай, дзе з'явіліся першыя тратуары, чаму і дзе можна ўбачыць «ляжачых паліцэйскіх». Дзецям, у сваю чаргу, прапанавалі разглядзець розныя дарожна-транспартныя здарэнні і адказаць, што трэба зрабіць, каб іх пазбегнуць. У ходзе сітуацыйнай гульні дзеці паказалі добрае веданне прызначэння дарожных знакаў, правілаў руху пешаходаў па абочыне праезнай часткі ў светлы і цёмны час сутак і правілы дарожнага руху для кіроўцаў веласіпедаў.

1 короткевича

2 короткевича

     25 лютага ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для навучэнцаў 1-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №11» прайшоў урок бяспекі «Не гуляй з агнём». Дзецям нагадалі, што агонь можа быць сябрам і ворагам чалавека, расказалі пра правілы бяспекі і правілы паводзін пры пажары. Потым прысутным пачыталі верш «Пажар» і казку-п'есу «Кошкін дом» Самуіла Маршака, загадалі загадкі, прапанавалі прыняць удзел у гульні «Даскажы слова», а таксама расказалі легенду пра старажытнагрэчаскага бога Праметэя, які не толькі абараніў чалавецтва, але і падарыў яму агонь, скрадзены на нябёсах. Напрыканцы ўрока вучні ўсе разам вусна саставілі памятку «Як паводзіць сябе на пажары» і пазнаёміліся з кнігамі і матэрыяламі з перыядычнага друку па тэме мерапрыемства.

3 короткевич

    25 лютага супрацоўнікі бібліятэцы таксама правялі для вучняў 3-4-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №28» інфармацыйную гадзіну «Бяспека ў кожным доме». Дзяцей запыталі, якія прадметы могуць быць небяспечнымі (лекі, бытавая хімія, запалкі), дзе яны павінны трымацца ў кватэры, а таксама пра патанцыяльныя пагрозы ў доме: пажар, прыход незнаёмца, аголены провад, уцечка газу). Разам з дзецьмі разбіралі правілы паводзін у кожным асобным выпадку і ў кожнай канкрэтнай сітуацыі.

      Дзеці паэтапна прымалі рашэнні і тлумачылі, чаму яны б зрабілі менавіта так, а не іначай. У канцы размовы былі пералічаны асноўныя правілы бяспекі, якіх трэба прытрымлівацца кожнаму. Дзеці таксама пазнаёміліся з кнігамі і артыкуламі з часопісаў па тэме мерапрыемства, а таксама з плакатамі-рэкамендацыямі і плакатамі-памяткамі з «Рукзачка бяспекі».

4 короткевича

gerb   flag

Вход на сайт

Переключение языков

  • Русский язык
  • Беларуская мова

.jpg

Социальные группы

VK
FB

ПЦПИ

Льготы 1

uni.png

vit.png