Централизованная библиотечная система города Витебска

Проекты

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ги5

ВМ
сценарии 1

наши издания

Храмы Витебска

Наши партнеры

logo

 

КнопкаГодКачества

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Поиск по сайту

Яндекс.Метрика

1-1Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча адбыліся ў бібліятэках горада.

26 лістапада ўскласці кветкі да помніка нашаму знакамітаму земляку прыйшлі старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, начальнік аддзела культуры Віцебскага гарвыканкама Наталля Шыянок, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Тамара Краснова-Гусачэнка, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі горада.2 на сайт 2-2У гэты ж дзень у бібліятэцы, якая носіць імя Уладзіміра Караткевіча прайшло свята "Быў. Ёсць. Будзеш сёння, і заўтра, і вечна...", лейтматывам якога сталі славутыя словы пісьменніка і яго запавет будучым пакаленням: "Любіце гэтую святую зямлю, аддана і да канца, іншай вам не дадзена, дый непатрэбна". Аўдыёзапіс песні "Бацькаўшчына" на словы Ул. Караткевіча ў выкананні заслужанай артысткі Беларусі Ніны Кавалёвай адкрыў святочную ўрачыстасць. Увазе прысутных былі прадстаўлены відэаматэрыялы, якія расказваюць пра жыццё і адкрываюць розныя старонкі творчасці пісьменніка. Пра яго асаблівыя адносіны  да нашага роднага горада расказаў відэафільм "Уладзімір Караткевіч і Віцебск" –сумесная праца супрацоўнікаў бібліятэкі імя Ул. Караткевіча і бібліятэкі імя М. Горкага. Напрыканцы мерапрыемства прагучаў аўдыёзапіс песні на словы Уладзіміра Караткевіча "О, каханне маё бясконцае..." у выкананні актрысы Ірыны Цішкевіч.4 В Короткевича-1в библиотекеСупрацоўнікі бібліятэкі імя Е.Лось 24 і 26 лістапада правялі літаратурную вандроўку "У той, у казачнай краіне" для выхаванцаў ДУА "Яслі-сад №105". Дзеці пазнаёміліся з беларускімі народнымі і літаратурнымі казкамі. Прыкладам аўтарскай казкі сталі творы Уладзіміра Караткевіча. Бібліятэкар расказала дзецям аб маленстве пісьменніка, пачытала ўрыўкі з казак "Жабкі і Чарапаха", "Нямоглы бацька". Завяршылася вандроўка казачнай віктарынай.
6 В Лось-1Бібліятэка імя П. Броўкі 25 лістапада запрасіла другакласнікаў ДУА "Сярэдняя школа №25 г.Віцебска" на гадзіну радзімазнаўства "Бусліны край, мой вырай і прытулак" па кнізе У. Караткевіча "Зямля пад белымі крыламі".
Дзецям расказалі, што кніга непаўторнага майстра беларускага слова з'яўляецца сваеасаблівай энцыклапедыяй Беларусі. Юныя чытачы пазнаёміліся з найбольш яскравымі старонкамі кнігі У. Караткевіча, адчулі, з якой любоўю і павагай піша аўтар пра гісторыю беларускага народа і нашых знакамітых продкаў, расказвае пра культуру беларусаў, іх побыт і прыроду.                  5В Бровки 1 Шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, бібліятэкі рэалізавалі ў віртуальнай прасторы.
Супрацоўнікі цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя М.Горкага падрыхтавалі відэапрэзентацыю "Душа і сэрца Беларусі. Уладзімір Караткевіч". Бібліятэка імя Я.Маўра прадставіла віртуальны партрэт "Паром памяці праз раку часу". Супрацоўнікі бібліятэкі імя Е.Полацкай падрыхтавалі мультымедыйную прэзентацыю "Класік беларускай літаратуры",  бібліятэка імя М.Лынькова прадставіла відэапрэзентацыю "Дзе мой край? Дзе спрадвеку гучыць мая мова", а бібліятэка імя А.Пушкіна - віртуальны партрэт "Вялікі талент зямлі беларускай". На старонцы бібліятэкі імя С.Маршака ВКонтакте прайшлі гучныя чытанні твораў Уладзіміра Караткевіча, у якіх прынялі ўдзел чытачы і супрацоўнікі бібліятэкі.

gerb   flag

Вход на сайт

Переключение языков

  • Русский язык
  • Беларуская мова

.jpg

Социальные группы

VK
FB

ПЦПИ

Льготы 1

uni.png

vit.png