Централизованная библиотечная система города Витебска

Проекты

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ги5

ВМ
сценарии 1

наши издания

Храмы Витебска

Наши партнеры

logo

 

КнопкаГодКачества

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Поиск по сайту

Яндекс.Метрика

1

 

     «Душой народжанае слова» - літаратурнае свята пад такой назвай, прысвечанае 90-годдзю з дня нараджэння вядомай беларускай паэткі Еўдакіі Лось, адбылося 28 лютага ў бібліятэцы, якая ўжо 25 гадоў носіць яе імя. 

   Зорны час паэткі прыйшоўся на 60-70-я гады ХХ стагоддзя, але яе творчасць застаецца актуальнай і сёння. Яна шчыра і эмацыйна пісала аб любові да Айчыны і роднага краю, аб ваенным ліхалецці, аб сваіх сучасніках.


    Удзельнікамі імпрэзы сталі віцебскія літаратары, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Вольга Русілка і Ірына Радзіхоўская. Вучаніца 10 класа гімназіі №4, дарэчы, чытачка бібліятэкі, Юльяна Елісеенка расказала аб сваім даследванні па творчасці Еўдакіі Лось, з якім яна стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу «Літаратуразнаўства» (настаўнік Куль Л.У.).

2

13

    На працягу свята гучалі вершы ў выкананні вучняў гімназіі №4, удзельнікаў студэнцкай тэатральнай студыі ВДМУ. Асаблівы настрой мерапрыемству надалі вучні 3«А» класа гімназіі №4 (настаўнік Шылава Л.Б). Яны чыталі дзіцячыя творы Еўдакіі Лось.

45

6

7     Свае ўражанні ад наведвання вёскі Старына, малой радзімы паэткі, у пранікнёных вершаваных радках выказала загадчык бібліятэкі Ганна Шашуткіна. У час імпрэзы былі прадстаўлены малавядомыя старонкі творчасці і жыцця паэтэсы. Адной з іх з'яўляецца часткова апублікаваны ў 1989 годзе Марыяй Ярашэвіч дзённік. Удзельнікі мерапрыемства паглядзелі відэаролік «І у думках, і ў сэрцы», падрыхтаваны супрацоўнікамі бібліятэкі па дзённікавых запісах.

8

9

10

      Да юбілею Еўдакіі Лось у бібліятэцы адкрылася адноўленая экспазіцыя «Люблю цябе, мой добры край», на якой прадстаўлены асабістыя рэчы паэткі, сувеніры, падараваныя чытачамі на творчых сустрэчах, кнігі з хатняй бібліятэкі Еўдакіі Лось з асабістымі аўтографамі і падпісаныя Васілём Быкавым, Анатолем Вялюгіным, Канстанцінам Сіманавым і іншымі пісьменнікамі.

12

11

 

 Видеорепортаж смотрите на страничке нашей группы ВКонтакте Душой народжанае слова

 

 

 

gerb   flag

Вход на сайт

Переключение языков

  • Русский язык
  • Беларуская мова

.jpg

Социальные группы

VK
FB

ПЦПИ

Льготы 1

uni.png

vit.png