19 лютага бібліятэка імя І. Крылова запрасіла чытачоў на літаратурна-музычную вечарыну пад назвай "Жывое, роднае, гаваркое", прымеркаваную да Міжнароднага дня родных моў. У вечарыне брала ўдзел паэт, старшыня Віцебскага адзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Тамара Іванаўна Краснова-Гусачэнка. Яна прачытала свае вершы, перакладзеныя на беларускую мову.
Час памяти «Афганистан - души моей боль» 18 февраля состоялся в библиотеке им. М. Горького. На встречу с учащимися СШ № 4 и членами городского объединения «Золотой возраст» пришли сотрудники Витебского городского музея воинов-интернационалистов. Старший научный сотрудник Елена Викентьевна Скугаревская рассказала о событиях афганской войны, о героях, уроженцах Витебска, об улицах, названных в память погибших на войне. Её рассказ был дополнен демонстрацией документального фильма «Война где-то рядом», который никого не оставил равнодушным.
Творчая сустрэча з вядомым віцебскім пісьменнікам Францам Сіўко адбылася 16 лютага ў бібліятэцы імя Еўфрасінні Полацкай. Пад час сустрэчы пісьменнік расказаў аб сваёй літаратурнай творчасці, чытаў вершы. Цікавасць у прысутных выклікала мультымедыйная прэзентацыя фотаздымкаў з асабістага архіва пісьменніка, на якіх адлюстраваны цікавыя моманты жыцця, сустрэчы з вядомымі людзьмі, у прыватнасці з Папам Рымскім Янам Паўлам ІІ. Сустрэча атрымалася жывой і цікавай, пісьменніку было зададзена шмат пытанняў, на якія былі дадзены грунтоўныя адказы.
Презентацию серии познавательных книг «Маленький профессор» − проекта издательства «Белорусская Энциклопедия имени П.Бровки» - 18 февраля провела для воспитанников детского сада № 76 библиотека им. Л. Толстого.
17 лютага чарговы занятак "Развітанне з зімой" гуртка "Бусляня", які дзейнічае ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча, быў прысвечаны Масленіцы – народнаму святу праводзін зімы і сустрэчы вясны, святу сонейка і агульнай радасці. Дзеці даведаліся, чаму такая вялікая пашана блінам на Масленіцу, чаму хлопцам і дзяўчатам на свята так хочацца пагушкацца на арэлях, чаму ў апошні дзень тыдня людзі адзін у аднаго просяць прабачэння.