Централизованная библиотечная система города Витебска

Проекты

База доски

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ги5

ВМ
сценарии 1

наши издания

Храмы Витебска

Наши партнеры

logo

 

КнопкаГодКачества

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Поиск по сайту

Яндекс.Метрика

родная мова2 0190 1 God kultur

 

 

 

 

 

19 лютага бібліятэка імя І. Крылова запрасіла чытачоў на літаратурна-музычную вечарыну пад назвай "Жывое, роднае, гаваркое", прымеркаваную да Міжнароднага дня родных моў. У вечарыне брала ўдзел паэт, старшыня Віцебскага адзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Тамара Іванаўна Краснова-Гусачэнка. Яна прачытала свае вершы, перакладзеныя на беларускую мову. 

Цікавым было выступленне паэткі Алены Фядзяевай, якая адзначыла самабытнасць беларускай мовы, яе прыгажосць і гучнасць, расказала пра паходжанне асобных слоў.

У выкананні ўдзельнікаў вечарыны гучалі вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя роднай мове. Цудоўны настрой прысутным падарыў сямейны ансамбль "Вечарына", у рэпертуары якіх песні на беларускай, рускай і ўкраінскай мове. Атрымалася сапраўднае свята родных моў.

 

IMG 4239Са слоў Р. Барадуліна "Гукі мовы роднай, наскай перапоўняць сэрца ласкай, дык шануй святыя словы беларускай звонкай мовы!". 12 лютага ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча пачаліся мовазнаўчыя хвілінкі "Пагуляем у алфавіт", прысвечаныя Міжнароднаму дню родных моў. Цэнтральнае месца было адведдзена кнізе Р. Барадуліна "Азбука – вясёлы вулей", у вершах якой цікава расказваецца пра кожную літару алфавіта. Пасля знаёмства з трапнымі паэтычнымі характарыстыкамі літар для вучняў пачатковых класаў ДУА "Сярэдняя школа №28 г. Віцебска" было арганізавана спаборніцтва, пераможцамі якога сталі ўдзельнікі той каманды, якія змаглі на кожную літару алфавіта назваць большую колькасць слоў на роднай мове.

19 лютага для вучняў 3 –х класаў ДУА "Гімназія № 3 імя А.С. Пушкіна г. Віцебска" прайшло свята "Адкрываю, як свет, нанова беларускае роднае слова", пад час якога дзецям былі прапанаваны цікавыя мовазнаўчыя гульні, загадкі і рэбусы, пераклады з рускай мовы на беларускую і інш. А яшчэ, ўдзельнікаў свята запрасілі прыняць удзел у гульні "Самы радасны прадмет – спасцігаць загадку слова, роднае зямелькі мову", на якой жадаючыя атрымлівалі паштоўкі з выявамі кветак, адзення, колераў, прадметаў быту і іх назвы на беларускай мове. Тых, хто запомніў большую колькасць назваў, узнагародзілі цікавымі закладкамі з інфармацыяй пра жанчын-беларусак, у розныя часы праславіўшых наш край.

  

21 лютЗ 18 па 21 лютага ў бібліятэцы імя Е.Лось праходзіла акцыя "Мы з табою на мове гаворым адной", прысвечаная Міжнароднаму дню родных моў. У гэтыя дні абслугоўванне чытачоў праходзіла на беларускай мове. Дарослыя і дзеці з задавальненнем адгукнуліся на прапанову бібліятэкараў размаўляць на роднай мове. Яны актыўна ўдзельнічалі ў гульні "Размаўляем па-беларуску", дзе праявілі свае здольнасці ў перакладзе назваў вядомых казак з беларускай мовы на рускую. Самыя адважныя расказвалі жарты, гумарэскі, чыталі вершы на памяць. У падарунак яны атрымалі падрыхтаваныя бібліятэкарамі салодкія прызы і закладкі з беларускімі выслоўямі.

 

gerb   flag

Вход на сайт

Переключение языков

  • Русский язык
  • Беларуская мова

.jpg

Социальные группы

VK
FB

ПЦПИ

Льготы 1

uni.png

vit.png