Централизованная библиотечная система города Витебска

Проекты

База доски

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ги5

ВМ

Храмы Витебска

Наши партнеры

logo

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Поиск по сайту

Яндекс.Метрика

scenarii 1 zvonka

 

Беларусь – мая краіна!
Беларусь – мая Дзяржава!
Беларусь – мая Айчына!
Беларусі маёй слава!
                     Враціслаў Ветраврат

 

    1 верасня ў бібліятэках горада стала сапраўдным святам – святам ведаў, беларускага слова і беларускай гісторыі.
    Бібліятэка імя М. Горкага на працягу дня была напоўнена дзіцячымі галасамі, смехам і добрым настроем. Больш як 300 навучэнцаў школ № 29, № 4 і № 6 рознага ўзросту сталі ўдзельнікамі цікавых мерапрыемстваў.

   Супрацоўнікі аддзела абанемента з вучнямі 1-х і 3-х класаў пабывалі ў віртуальным падарожжы "Беларусь – мая Айчына". Мультымедыйная прэзентацыя пазнаёміла з нацыянальным Гербам і Сцягам, са старажытнымі легендамі беларусаў, з Нацыянальнай бібліятэкай і самымі прыгожымі куточкамі нашай краіны. Потым вучні адправілісь у "Літаратурнае падарожжа па дзіцячай краіне", дзе даведалісь пра розныя дзіцячыя выданні: творы мастацкай літаратуры, кнігі пазнавальнага характару, цікавыя часопісы.
DSCN1163

   Чытальная зала бібліятэкі для школьнікаў 6-9 класаў арганізавала мультымедыйную прэзентацыю "Мова продкаў маіх і нашчадкаў", якая пазнаёміла іх з гісторыяй кнігадрукавання на Беларусі, з першай кнігай "Псалтыр", выдадзенай Францыскам Скарынам у 1517 годзе ў Празе, з далейшым развіццём кнігадрукавання ва ўсходніх славян.

DSCN1187      Вучні 11-х класаў сталі ўдзельнакамі квэста "Беларускі сусвет". Назва квэста не выпадковая, бо сапраўды мы маем вельмі багатую гісторыю, культурныя традыцыі і адну з найпрыгажэйшых і мілагучных моў.
      Удзельнікі квэсту былі падзелены на каманды "Волаты" і "Валошкі", кожная з якіх атрымала заданне, заліковую кніжку, куды выстаўляліся балы за правільна выкананае заданне, і стартавы канверт з указаннем пункту, дзе каманда павінна выканаць першае заданне.

DSCN1197А заданні былі вельмі розныя: знайсці беларускія адпаведнікі рускім пасловіцам, перакласці словы з рускай мовы на беларускую, па партрэту з указаннем псеўданіма назваць сапраўднае прозвішча беларускага пісьменніка, былі пытанні і з гісторыі Беларусі, а таксама пра цікавыя помнікі, напрыклад, дзе ўстаноўлены помнік літары "Ў" і іншыя.

DSCN1210 Да кожнай каманды быў прыстаўлены агент, які сачыў за тым, каб не было парушэнняў умоў квэсту.
DSCN1204DSCN1229Па заканчэнні гульні былі падведзены вынікі, каманды пераможцы атрымлівалі салодкі прыз, а ўсе ўдзельнікі - бонусную карту, якая дае права яе ўладальніку бясплатна карыстацца паслугамі "начнога абанемента" чытальнай залы на працягу верасня.
   

    Бібліятэка імя Ул. Караткевіча для вучняў 2 "А" класа ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Віцебска" арганізавала ўрок ведаў " Беларусь – мая Айчына" пад час якога дзеці прынялі ўдзел у гульні "Я люблю Беларусь". Яны дэманстравалі свае веды і кругагляд у конкурсах і віктарынах "Сімволіка маёй краіны", "ЖЗЛ" ("Жыццё знакамітых людзей" ), "Родная мова", "Загадкі з беларускай хаткі", заданні і пытанні якіх былі звязаны са знамянальнымі датамі 2017 года – 500-годдзем беларускага кнігадрукавання, 135-годдзем з дня нараджэння беларускіх песняроў Янкі Купалы і Якуба Коласа, з 40-годдзем з моманту выдання кнігі нарысаў Уладзіміра Караткевіча "Зямля пад белымі крыламі". Вучні атрымалі асалоду ад гульні, а бібліятэкары і настаўніца задавальненне ад тых ведаў, якія прадэманстравалі другакласнікі.
IMG 6421       Бiблiятэка імя С. Маршака запрасiла навучэнцау 2-х класаў сярэдняй школы № 29 на ўрок ведаў «Цуд, iмя якому кнiга!», прысвечаны 500-годдзю беларускага кнiгадрукавання. Дзецi разам з бiблiятэкарам адправiлiся ў глыбiню стагоддзяў i пазнаёмiлiся з вялiкiмi асветнiкамi, якiя стаялi ля вытокаў стварэння беларускiх кнiг: Еўфрасiння Полацкая, Кiрыла Тураўскi, Сымон Будны, Васiль Цяпiнскi i Францыск Скарына. Бiблiятэкар адзначыла, што безумоўна, кнiгадрукаванне звязана з iмем Францыска Скарына – славутага сына Полацка, гуманiста i асветнiка, якi прынес першае друкаванае слова на нашы землi. Далей размова iшла пра этапы стварэння папяровай кнiгi i выданнi кніг розных памераў. Завяршыла ўрок гульня «Лёгка знойдзем кнiгу».

DSC06861

gerb   flag

кнопка6

Peramoga80

Вход на сайт

Переключение языков

  • Русский язык
  • Беларуская мова

.jpg

Социальные группы

VK
FB

ПЦПИ

Льготы 1

uni.png

vit.png