4 лістапада ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча прайшла пазнавальна-гульнявая праграма "Ой, лянок, лянок, мой чысты, валакністы, залацісты" з удзелам наведвальнікаў школьнага лагера СШ №11.
Дзецям прадставілі кнігі па тэме, расказалі, калі і дзе ўпершыню была выраблена льняная тканіна і аддзенне з яе, пра вырошчванне гэтай культуры і пра аперацыі па яе апрацоўцы, а таксама пра тое, чаму лён з’яўляецца нацыянальным сімвалам нашай краіны. Паказалі мультыплікацыйны фільм паводле апавядання К.Ушынскага "Як у полі кашуля вырасла", далі магчымасць патрымаць у руках льняное валакно, льняныя вырабы, а таксама паўдзельнічаць у цікавых гульнях і віктарынах: "Вясёлая ткачыха", "Садзі лянок", "Загадкавая расліна", "А мы сеялі лён" і інш.
















