31 кастрычніка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча наведвальнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў запрасілі пазнаёміцца з магчымасцямі ўстановы, з паслугамі, якія яна аказвае для насельніцтва мікрараёна і прапанавалі прыняць удзел у гадзіне-партрэце «Уся краіна можа ганарыцца славутым нашым земляком».
Падчас якога прысутным на мерапрыемстве агучылі цікавыя факты з біяграфіі Уладзіміра Караткевіча, прадставілі яго творчую спадчыну, акцэнтавалі ўвагу на сувязь пісьменніка з нашым горадам.

















