18 і 19 верасня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам вучняў 4 «Б» і 3 «Б» класаў гімназіі №3 імя А.С. Пушкіна прайшло свята падвядзення вынікаў праграмы летняга чытання «Нам кніга, як сонца, асветліць абшар». Мерапрыемства было прысвечана 95-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.
Дзеці пазнаёміліся з рознымі выданнямі казак пісьменніка, кнігамі «Белавежская пушча», «Зямля пад белымі крыламі», паглядзелі ўрывак з анімацыйнага фільма паводле казкі «Вясна ўвосень», прынялі ўдзел у патрыятычнай акцыі «Зямля пад белымі крыламі». Напрыканцы свята былі падведзены вынікі праграмы летняга чытання і самыя актыўныя яе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі пераможцаў.