14 ліпеня бібліятэка імя Уладзіміра Маякоўскага запрасіла выхаванцаў школьнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №30 імя М.І.Маценка» на літаратурна-творчую сустрэчу «Паштоўка паэту». Яна была прысвечана дню нараджэння беларускага паэта-класіка Янкі Купалы.
Увазе юных чытачоў была прадстаўлена прэзентацыя па кнізе Д. Філіповіч «Янка Купала», у якой аўтар вельмі яскрава раскрывае асноўныя старонкі жыцця і творчасці паэта. Мерапрыемства дапаўнялася чытаннем вершаў «Хлопчык і лётчык», «Сосны», «Мая хатка» і інш. У канцы сустрэчы хлопчыкам і дзяўчынкам было прапанавана зрабіць з паперы самалёцік - «паштоўку паэту» і на яго крылах напісаць назвы любімых вершаў Янкі Купалы.