20 сакавіка для вучняў 2 «А» і 4 «А» класаў сярэдняй школы 29 сумесна з бібліятэкай імя Самуіла Маршака прайшла пазнавальная экалагічная гадзіна «Слухай родную прыроду». Дзеці даведаліся чаму так важна берагчы і ахоўваць прыроду, пазнаёміліся з рознымі фактамі з жыцця жывёл і раслін і прысвечанымі гэтай тэме мастацкімі кнігамі і энцыклапедыямі.
Школьнікі актыўна ўдзельнічалі ў розных экалагічных конкурсах: адказвалі на пытанні віктарыны «Экалагічны святлафор», як сапраўдныя творцы апісвалі кожную пару года, падбіраючы самыя прыгожыя і незвычайныя эпітэты ў гульні «Мастакі», і ўспаміналі правілы паводзін на прыродзе.
Падводзячы вынік сустрэчы, бібліятэкар звярнула ўвагу на словы Міхаіла Прышвіна: «Чалавечнасць вызначаецца не тым, як мы ставімся да людзей, а тым, як мы паводзім сябе з жывёламі».