20 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшло свята адкрыцця Тыдня дзіцячай кнігі з удзелам Тамары Красновай-Гусачэнка «Стихов дороженька бежит в мой дом, мой край, мою Отчизну».
Свята пачалося з прадстаўлення кніг паэтэсы і музычна-патрыятычнай акцыі «Я люблю Беларусь! », у ходзе якой вучні 4 «А» класа гімназіі №3 песняй і флажкамі, а таксама вершамі паэтэсы, пададзенымі вельмі выразна і артыстычна, павіталі родную краіну і падзякавалі за магчымасць вучыцца пад мірным небам.
Вершы былі праілюстраваны карцінамі, на якіх алдлюстраваны маляўнічыя і памятныя мясціны нашага горада, а таксама трагічныя і гераічныя эпізоды Вялікай Айчыннай вайны. Тэма 80-годдзя Вялікай Перамогі мела працяг у выступленні Тамары Красновай-Гусачэнкі. Яна расказала пра свайго бацьку, які цудам уцалеў на той страшнай вайне і дайшоў да Берліна, пра сваіх родных і блізкіх, якія змагаліся і загінулі на розных франтах , пра няпростыя пасляваенныя гады, прачытала вершы з цыкла «Фронтовые письма любви» з новай кнігі «Пришли времена...»