16 сакавіка ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшоў майстар-клас «Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца», прысвечаны нацыянальнаму сімвалу Беларусі – буслу.
Дзецям прадставілі зборнік твораў беларускіх аўтараў «Буслова айчына» і кнігу Вольгі Ванінай «Наша Беларусь». Бібліятэкар расказала народныя легенды і паданні пра бусла, якія тлумачаць, чаму ён харчуецца жабамі ды гадзюкамі, чаму не спявае, а толькі шчоўкае клювам. Удзельнікі майстар-класа ўспомнілі і пра іншыя нацыянальныя сімвалы краіны. А потым пад кіраўніцтвам валанцёра Анжалікі Вішнеўскай з белай тканіны і чырвоных нітак кожны зрабіў трох буслоў, якія засталіся ў бібліятэцы для афармлення выстаў патрыятычнай тэматыкі.