9 лютага ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшоў майстар-клас «Падарунак для хлопчыкаў і мужчын».
Дзецям нагадалі гісторыю ўзнікнення памятных дат – Дня юнага героя-антыфашыста і Дня абаронцы Айчыны і Узброенных сіл РБ, расказалі пра войны, якія спусташалі нашы землі ў 19 і 20 стагоддзях і пра юных герояў, якія побач з дарослымі змагаліся супраць фашыстаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці вырашылі ў падарунак зрабіць машынку, пашытую з лапікаў тканіны, коламі для якой сталі гузікі. З такой машынкай можна пагуляць, а можна выкарыстаць у якасці бірулькі на ключы ад дома, ці аўтамабіля.