29 студзеня супрацоўнікі бібліятэкі імя У. Караткевіча правялі ўрок-рэквіем «Подзвіг ленінградцаў», прыўрочаны да 81-й гадавіны поўнага вызвалення Ленінграда ад блакады. У мерапрыемстве бралі ўдзел вучні старшых класаў спецыяльнай школы №26.
Падлеткам прадставілі кнігі пра трагічныя старонкі гісторыі гэтага горада, расказалі пра пачатак блакады, пра ўмовы, у якіх паміралі і выжывалі мужныя жыхары горада, пра «дарогу жыцця», пра лёс Тані Савічавай і пра яе знакаміты дзённік, а таксама пра мемарыял, які адкрыўся 27 студзеня непадалёку ад Санкт-Пецярбурга ў Гатчыне ў памяць ахвяр нацысцкага генацыду. Напрыканцы мерапрыемства вучням паказалі відэасюжэты «Скарб» пра ролю хлеба ў блакадным Ленінградзе і «Пакаленне» пра павагу да ветаранаў Вялікай Айчыннай вайны.