5 снежня да Міжнароднага дня памяці ахвяр злачынства генацыду ў межах сумеснага праекта з ветэранскай арганізацыяй Першамайскага раёна г. Віцебска, прысвечанага 80-годдзю Вялікай Перамогі, ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшла гадзіна мужнасці «Нельга забыць, нельга дараваць, нельга апраўдаць» з удзелам былых непаўналетніх вязняў Еўдакіі Пятроўны Коласавай і Клары Васільеўны Савіцкай.
Вучням 6 «А» класа СШ № 11 прадставілі выставу кніг і плакатаў «Генацыд беларускага народа», засяродзілі ўвагу на выданнях, расказваючых пра канцэнтрацыйныя лагеры, якія існавалі ў гады вайны ў Віцебску. Ганаровыя госці бібліятэкі падзяліліся ўспамінамі аб умовах утрымання вязняў за калючым дротам, адказалі на пытанні падлеткаў.