22 лістапада ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшоў творчы вечар Уладзіміра Матвеева, удзельніка арт-групы «Арыён», музычнага калектыва «Славянка» і іншых самадзейных калектываў горада «90 лет с песней по жизни».
Вядучая расказала пра асабістае і працоўнае жыццё Уладзіміра Іванавіча. У яго выкананні прагучалі папулярныя песні і рамансы вядомых кампазітараў. На творчы вечар завіталі ў бібліятэку добрыя сябры, знаёмыя, музыканты, якія віншавалі Уладзіміра Іванавіча з юбілейнай датай і дарылі музычныя і паэтычныя падарункі. Аўдыторыя вельмі цёпла сустракала артыстаў, падпявала і шчодра ўзнагароджвала апладысментамі.