7 красавіка ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча прайшла літаратурна-пазнавальная гульня "У казачным прававым царстве".
Спачатку разам з галоўным героем кнігі Андрэя Усачова "Прыгоды маленькага чалавечка" вучні 3 "Б" класа ДУА "Сярэдняя школа №34" даведаліся пра правы дзяцей з цікавых казак-гісторый, у аснову якіх пакладзена "Усеагульная дэкларацыя правоў чаловека", а потым адправіліся ў падарожжа па казачным прававым царстве. У папулярнай форме, праз вобразы ўсім вядомых казак, дзецям растлумачылі, якіх правіл трэба прытрымлівацца ў прававым грамадстве, і што такое "добра" і што такое "дрэнна" з боку гледжання маралі і закона. Адказваючы на пытанні віктарыны «Правы і абавязкі" вучні замацавалі свае веды, атрыманныя пад час гульні.