27 чэрвеня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча ў межах рэспубліканскай акцыі «Лето с хорошей книгой» прайшло літаратурнае свята «Умные книги для умных детей» з удзелам вядомага паэта Тамары Красновай-Гусачэнкі. Наведвальнікам летняга лагера гімназіі №3 прадставілі кнігі паэтэсы, адрасаваныя дзецям.
Удзельнікі свята выразна пачыталі вершы «Лето», «Летнее», «Лето красное идёт», «Купалье», «Интереснее читать», «В Интернете не живут», весела і артыстычна паказалі герояў верша «Доктор Айбаліт і кот Васька». Тэма роднага горада і тэма вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прагучала ў вершах і відэакліпах песен паэтэсы, а таксама у фотаздымках Віцебска ў дзень вызвалення і малюнках дзяцей сучаснага квітнеючага горада. Тамара Іванаўна пажадала дзецям добрага адпачынку і новых цікавых сустрэч з кнігамі і іх аўтарамі.