24 мая ў бібліятэцы імя Еўдакіі Лось адбылася гадзіна памяці «Былі агонь і дым на полі ратным тым», прысвечаная 80-годдзю з дня вызвалення Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Віцебск. Прыгожы, мірны і працоўны, напоўнены рознымі гукамі жыцця – такі ён сёння. І зусім па-іншаму выглядаў горад у чэрвені 1944 года. Знішчаны амаль да апошняга, ён палаў, толькі попел разносіўся па апусцелых вуліцах. Жыхары, якія потым вярталіся ў родны горад, не маглі яго пазнаць.
Вучні 4-х класаў гімназіі №4, якія сталі ўдзельнікамі мерапрыемства, даведаліся пра людзей, якім было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Віцебска». Першымі яго атрымалі Героі Савецкага Саюза Фёдар Блахін, Міхаіл Дружынін, Мінай Шмыроў, падпольшчыца Марыя Мацэнка. Дзеці пачулі аповед аб іх подзвігах, што былі здзейснены для вызвалення Віцебска ад захопнікаў.
Прагучаў верш Маіны Бабарыка «Папялішча». На заканчэнне хлопчыкі і дзяўчынкі адказалі на пытанні віктарыны «Гарадскія помнікі».